26 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На першым энэргаблоку БелАЭС запушчана ланцуговая рэакцыя

21
На першым энэргаблоку БелАЭС запушчана ланцуговая рэакцыя
ФОТА: GETTY IMAGES

Рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень.

У рэактары першага энэргаблока Беларускай атамнай электрастанцыі пачалася кіраваная ланцуговая рэакцыя дзялення, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энэргетыкі.

«У адпаведнасці з графікам збудавання БелАЭС на першым энэргаблоку паспяхова запушчана ланцуговая рэакцыя, рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці», - паінфармавалі ў прэс-службе. Такім чынам, пакладзены пачатак жыццёваму цыклу рэактара.

Наступным этапам стане энэргетычны пуск першага энэргаблока.

Аўтарытэтныя міжнародныя арганізацыі неаднаразова папярэджвалі пра небяспеку Беларускай АЭС. Падчас будаўніцтва рэактар быў двойчы пашкоджаны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках