26 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаліся перабоі з гатоўкай у банкаматах

4
У Беларусі пачаліся перабоі з гатоўкай у банкаматах

Адсутнасць гатоўкі ў некаторых з іх звязаная з павышаным попытам.

У Менску з другой паловы пятніцы назіраецца недахоп гатоўкі ў некаторых банкаматах. Чытачы даслалі нам больш за сотню паведамленняў аб адсутнасці нацвалюты. У банках удакладняюць, што загружаюць банкаматы рублямі ў звычайным рэжыме, а адсутнасць гатоўкі ў некаторых з іх звязаная з павышаным попытам, піша tut.by.

Чытач распавядае, што зрабіў фота ў пятніцу вечарам у ГЦ «Мома» ў Менску

Інфармацыя пра недахоп рублёў у некаторых банкаматах паступала ў асноўным з Менска і найбліжэйшых пасёлкаў. Чытачы пачалі паведамляць пра гэта ў другой палове пятніцы. У суботу і ў нядзелю таксама прыходзяць такія паведамленні.

Сярод банкаў, у некаторых банкаматах якіх назіраецца недахоп рублёў, «Альфа-Банк», «Беларусбанк», «МТБанк», «Белінвестбанк», «БПС-Ашчадбанк», «БелВЭБ». Пры гэтым далёка не ўсе банкаматы, пра якія паведамлялі чытачы, размешчаныя ў людных месцах - у метро, у гандлёвых цэнтрах.

«На Чкалава ў банкамаце «Беларусбанка» ў суботу не было рублёў. У пятніцу ўвечары гатоўкі не было ў банкамаце «БПС-Ашчадбанка» ля метро Грушаўская. Першы раз такое», - напісаў кліент банка.

«У пятніцу хвілін за 10 да меркаванай атакі кібер-партызанамі на банкаўскую сістэму ў банкамаце «Беларусбанка» на вуліцы Будслаўскай у Менску выграблі ўсю гатоўку, і беларускія рублі, і валюту», - паведаміў чытач.

Больш за ўсё паведамленняў пра недахоп рублёў у банкаматах прыйшло ад кліентаў «Альфа-Банка» і «Беларусбанка». Да прыкладу, у суботу не было рублёў у двух банкаматах «Альфа-Банка» каля станцыі метро Міхалова.

- Банкаматы папаўняюцца як і раней, хутчэй за ўсё справа ў попыце, - удакладнілі ў кол-цэнтры «Альфа-Банка». - У выхадныя дні гатоўка можа скончыцца, паспрабуйце заўтра ўдзень, калі ласка.

Сёння чытачы таксама паведамляюць пра недахоп валюты ў асобных банкаматах некаторых банкаў.

- Ля «Экспабела» сёння раніцай не было гатоўкі ў банкаматах «Беларусбанка», «Белінвестбанка» і «БСБ Банка», але была ў «Тэхнабанку» і «Альфа-Банку», - распавяла чытачка.

З чым можа быць звязаны попыт на гатоўку

Павышаны попыт на наяўныя беларускія рублі мог паўстаць, па-першае, праз выхадныя. Некаторыя выязджаюць за горад, дзе не заўсёды ёсць банкаматы патрэбнага банка, а плаціць камісію за зняцце ў «чужых» не ўсім хочацца. Некалькі чытачоў, да прыкладу, нам напісалі пра тое, то хацелі зняць гатоўку на квіток у маршруткі, дзе не прымаюць аплаты праз картку.

Па-другое, у гэтыя дні маглі выплаціць заробкі ў некаторых арганізацыях. У гэтыя дні таксама некаторыя атрымліваюць пенсіі.

І па-трэцяе, кібепартызаны заяўлялі, што ў пятніцу могуць зладзіць атакі на банкаўскую сістэму і раілі назапасіцца гатоўкай. Некаторыя людзі прыслухаліся да гэтага і наважылі на ўсялякі выпадак зняць грошы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках