28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкая царква прылічыла да ліку блаславёных міленіяла

Каталіцкая царква прылічыла да ліку блаславёных міленіяла
Ватыкан
ФОТА: REUTERS

Падлетак з Італіі дапамагаў каталіцкім арганізацыям запускаць сайты ў інтэрнэце.

Каталіцкая царква прылічыла да ліку блажэнных 15-гадовага падлетка з Італіі. Карла Акуціс памёр у 2006 годзе ад лейкеміі. Ён актыўна прапаведаваў у інтэрнэце. Аднагодкі называлі яго кібер-апосталам, паведамляе svoboda.org.

Падлетак дапамагаў каталіцкім арганізацыям запускаць сайты ў інтэрнэце. Акрамя таго, ён вывучыў праграмаванне, каб стварыць вэб-базу эўхарыстычных цудаў.

Беатрыфікацыя звычайна папярэднічае кананізацыі, аднак ці будзе Акуціс далучаны да ліку святых, пакуль невядома. Калі гэта адбудзецца, то падлетак стане першым святым міленіялам.

Пасля пахавання падлетка некаторыя СМІ пісалі пра цуды, якія адбываюцца - як сцвярджаецца, адной жанчыне ўдалося вылечыцца ад раку. А пасля набажэнства ў гонар Акуціса ў 2013 годзе ад цяжкай анамаліі нібыта выздаравела бразільскае дзіця. Ватыкан прызнаў гэта цудам, што дазволіла прылічыць падлетка да ліку блажэнных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках