27 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі найлепшыя для аднаўлення печані прадукты

5
Навукоўцы назвалі найлепшыя для аднаўлення печані прадукты
ФОТА: TUT.BY

Адзін з прадуктаў - балгарскі салодкі перац.

Анур Япрак, лекар з Турцыі, назваў прадукты, якія лепш за ўсё дапамагаюць аднаўленню печані. Орган будзе добра спраўляцца з нагрузкай, калі ў яго дастаткова глутаціёну - незаменнай амінакіслоты, піша orthodox.od.ua.

Праз старэнне і шкодныя звычкі ўзровень глутаціёну ў печані зніжаецца, у выніку пагаршаецца працэс дэтаксікаціі. Каб палегчыць органу яго працу, трэба падтрымліваць высокі ўзровень амінакіслоты, якая і выпрацоўваецца ў печані.

Са слоў Анура Япрака, глутаціён папаўняецца прадуктамі, якія змяшчаюць вітамін С, серу, цыстэін і селен. Балгарскі салодкі перац, ківі, клубніцы і цытрусавыя маюць дастатковую колькасць вітаміну С. Сера змяшчаецца ў рыбе, чырвоным і курыным мясе, звычайнай і кветкавай капусце, брокалі, цыбулі і часнаку. Каб назапасіцца селенам, трэба ўжываць рыбу: тунец, сардзіны і ласось; таксама грыбы, тварог, печань, пшаніцу і семечкі сланечніку.

Доктар падкрэсліў, што ў ежу варта ўключыць куркуму - травяністую расліну сямейства імбірных. Яна прадаецца ў якасці прыправы сушаная і змяшчае куркумін - крыніцу глутаціёну. Япрак распавёў, што самая найлепшая дапамога, якую кожны можа надаць сваёй печані, гэта адмова ад шкодных звычак і няправільнага харчавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках