26 красавiка 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі, як фармуюцца алмазаносныя «карані» кантынентаў

1
Навукоўцы патлумачылі, як фармуюцца алмазаносныя «карані» кантынентаў

«Каранямі» кантынентаў называюцца асаблівыя ўтварэнні ў зямной мантыі.

Навукоўцы патлумачылі геалагічны механізм, які адказвае за фармаванне алмазаносных «каранёў» у самых старажытных участкаў кантынентаў. Гаворка, ідзе, пра велізарныя выступы з парод, якія сыходзяць на сотні кіламетраў у глыбіні зямной мантыі, піша lenta.ua.

Са слоў прафесара Аляксея Перчука, навукоўцам атрымалася распрацаваць кампутарную мадэль, якая паказвае асаблівасці ўтварэння старажытных участкаў кары і мантыі Зямлі. Высветлілася, што паглыбленне кары ў мантыю ў старажытнасці адрознівалася ад аналагічнага працэсу цяпер. «У старажытнасці ў працэсе ўдзельнічаў верхні пласт мантыі з іншым хімічным складам - вельмі лёгкае рэчыва. Гэты пласт не сыходзіў на глыбіню цалкам, а зацякаў пад кантыненты гіганцкімі «языкамі», а затым застываў. Так і з'явіліся «карані» кантынентаў», - распавёў прафесар.

«Каранямі» кантынентаў называюцца асаблівыя ўтварэнні ў зямной мантыі, якія лягчэйшыя і халаднейшыя за навакольнае рэчывы. Карані, якія сур'ёзна адрозніваюцца ад астатняй мантыі па хімічным складзе, уяўляюць цікавасць тым, што ў іх сканцэнтраваны практычна ўсе мінералы планеты – між іншым, алмазы.

Навукоўцы змаглі пралічыць працэс фармавання «каранёў» мантыі Зямлі пры дапамозе суперкампутара «Ламаносаў», а таксама яго аналагаў, якія працуюць у Швейцарыі. Вынікі мадэлявання ў цэлым супадаюць з вынікамі геалагічных даследаванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках