2 траўня 2024, Чацвер, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіты ўладальнік кветкавай крамы разам з сям'ёй пакінуў Беларусь

32
Збіты ўладальнік кветкавай крамы разам з сям'ёй пакінуў Беларусь
Максим Хорошин

Максім Харошын паабяцаў вярнуцца ў краіну пасля рэгабілітацыі.

Збіты ўладальнік кветкавай крамы Максім Харошын разам з сям'ёй пакінуў Беларусь. Максім запісаў відэа, у якім апавядае, што, хоць гэта было і не проста, ён знаходзіцца на рэгабілітацыі ў адной з краін Балтыі і мерыцца вярнуцца.

"Вялікі дзякуй за ўсю тую дапамогу, якую вы далі маёй сям'і. Для мяне гэта вельмі важна. Я б зрабіў тое ж самае для вас, і дакладна яшчэ зраблю. Я канечне вярнуся, буду прывозіць букеты і буду вас радаваць. Бо мы дакладна пераможам», - сказаў Максім на відэа. А ў допісе да роліка дадаў:

«Я толькі цяпер выдыхнуў, абняў сына, жонку і расплакаўся. Ад былога страху і ад той падтрымкі, якую я атрымаў ад вас».

Максіма Харошына затрымалі невядомыя ў балаклавах у двары ягонага дома. Праз дзве гадзіны пасля затрымання з'явілася шакавальнае відэа, на якім медыкі выводзяць Максіма з Першамайскага РУУС. У шпіталі лекары зафіксавалі у Максіма апухласць вантробаў, апухласць машні, падазрэнне на пералом цыбалкі, пералом носа, чэрапна-мазгавую ды іншыя траўмы.

Падчас пратэставых акцый Максім дарыў мінакам кветкі.

Wyświetl ten post na Instagramie.

Друзья. Мы с семьей на несколько недель решили уехать на реабилитацию. Несмотря на то , что это было сделать весьма непросто , я только сейчас выдохнул и обнял сына, супругу и разрыдался. От былого страха и от той поддержки , которую я получил от Вас. Спасибо Вам большое , Белорусы Вы невероятные и мы обязательно победим. Я вернусь и совсем скоро буду доставлять Вам любимые цветы. Спасибо Вам и берегите друг друга.

Post udostępniony przez Maxim (@horoshin)

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках