27 красавiка 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мінімум адзін чалавек загінуў у пажары на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце

8
Як мінімум адзін чалавек загінуў у пажары на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце
ФОТА: АЛЕНА МАСЛЮКОВА

Камбінат будаваўся некалькі гадоў кітайскімі падрадчыкамі і працоўнымі.

Вялікі пажар успыхнуў на цэлюлозна-кардонным камбінаце пад Светлагорскам Гомельскай вобласці, паведамляе «Радыё Свабода». Над прадпрыемствам падымаецца чорны дым, скрозь які ўспыхвае адкрыты агонь. Працуюць ратавальнікі.

У прэс-службе МНС пацвердзілі, што на Светлагорскім камбінаце сапраўды гарыць рэзервуар з хімікатамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінуў адзін чалавек. Як стала вядома, гэта 41-гадовы зваршчык прадпрыемства.

ФОТА: АЛЕНА МАСЛЮКОВА

Жыхары вёскі Якімава Слабада, недалёка ад якога размешчаны завод, распавялі, што раніцай 19 кастрычніка яны пачулі два моцныя выбухі з боку завода беленай цэлюлозы. Затым наваколлі ахутаў густы чорны дым.

«Дыхаць не было чым, людзей проста ванітавала», - распавялі журналістам мясцовыя жыхары.

Завод беленай сульфатнай цэлюлозы на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце будаваўся некалькі гадоў пры дапамозе крэдытаў кітайскіх банкаў кітайскімі падрадчыкамі і працоўнымі.

Завод быў у цэнтры скандалаў. На яго скардзіліся мясцовыя жыхары праз смурод, які ён выкідваў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках