27 красавiка 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія навукоўцы высветлілі, дзе больш бяспечна сядзець за сталом з хворым на COVID-19

8
Японскія навукоўцы высветлілі, дзе больш бяспечна сядзець за сталом з хворым на COVID-19

Даследчыкі высветлілі, як распаўсюджваецца каранавірус за сталом з дапамогай суперкампутара.

Японскія даследчыкі з дапамогай суперкампутара Fugaku высветлілі, як распаўсюджваецца каранавірус падчас размовы за сталом. Мадэляванне сітуацыі, у якой за сталом сядзяць чатыры чалавекі, дазволіла ім зрабіць выснову, што імавернасць заражэння каранавірусам ад чалавека, які сядзіць побач, вышэйшая, чым ад таго, хто сядзіць насупраць.

Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на The Asahi Shimbun.

Калі чалавек кажа, блізу 5% кропель, якія ён выдыхае, дасягаюць суразмоўцы, але затым мікракроплі распаўсюджваюцца і на іншых людзей за сталом. Бяспечней за ўсё, на думку навукоўцаў, сядзець па дыяганалі ад інфікаванага.

Каранавірусам у свеце заразілася 40 112 870 чалавек, пра гэта сведчаць звесткі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса на 19 кастрычніка. Ахвярамі COVID-19 сталі 1 114 715 чалавек, ачунялі 27 532 622 чалавекі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках