25 красавiка 2024, Чацвер, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд злавіў беларускія ўлады на «санкцыйных грушах»

7
Рассельгаснагляд злавіў беларускія ўлады на «санкцыйных грушах»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: FISHKI.NET

У Расею забароненая пастаўка груш з Гарадзенскай вобласці.

Прычынай гэтай пастановы сталі частыя спробы ўвозу груш з санкцыйных краін пад выглядам беларускай прадукцыі. Забарона будзе дзейнічаць да правядзення перамоў з беларускім бокам і высвятлення прычын сітуацыі, якая стварылася, піша сайт «Белорусы и рынок».

Паводле звестак Рассельгаснагляда, 16 кастрычніка на складзе ТАА «Альфа-Транс тэрмінал» (Смаленская вобласць) быў праведзены карантынны фітасанітарны кантроль партыі груш у 19 тон. Прадукцыя была ўвезеная ў Расею з Беларусі ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, карантыну і ахове раслін гэтай краіны. Вытворцам груш у адпаведнасці з выдадзеным фітасанітарным сертыфікатам з'яўляецца СФГ «Нюнько Р.А.», якая размешчаная ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці. 19 кастрычніка беларускае кампетэнтнае ведамства пацвердзіла сапраўднасць дакумента і факт яго выдачы.

Аднак пры правядзенні агляду грузавога адсека аўтамабіля было ўстаноўлена, што на кожнай скрыні маюцца сляды выдалення маркіроўкі. На трох скрынях выяўленыя этыкеткі, якія паказваюць, што краінай паходжання груш з'яўляецца Польшча.

«Нягледзячы на запэўніванні беларускага боку ў легальнасці прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расею, раней інспекцыі Рассельгаснагляду прадэманстравалі адваротнае: беларускія прадпрыемствы тэхнічна не здольныя вырабляць такі аб'ём прадукцыі, які адпраўляецца ў Расею, - гаворыцца ў паведамленні. - Рассельгаснагляд чарговым разам выказвае крайнюю занепакоенасць сітуацыяй, звязанай з адсутнасцю дзейснага кантролю з боку Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, карантыну і аховы раслін Беларусі за выдачай фітасанітарных сертыфікатаў на грузы, прызначаныя да паставак у Расею», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках