Прапалага 27-гадовага мінчука знайшлі мёртвым
- 6.08.2026, 18:32
- 12,212
Мужчыну шукалі 10 дзён.
27-гадовага мінчука, які знік без вестак, знайшлі мёртвым, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Мужчына жыў у Мінску. 27 ліпеня каля 7.00 яго бачылі ў Барысаве. Пасля гэтага Эдуард перастаў выходзіць на сувязь, пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома.
Як паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл» 6 жніўня, мінчука знайшлі мёртвым супрацоўнікі міліцыі. Абставіны яго смерці не раскрываюцца.