27 красавiка 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астатні мітынг Лукашэску

42
Астатні мітынг Лукашэску

Сагнаныя ў Менск бюджэтнікі могуць зладзіць дэманстрацыю супраць узурпатара.

Мяркуючы з паведамленняў у сацыяльных сетках, у наступную нядзелю ўлады плануюць арганізаваць у Менску мітынг «ябацькаў».

«Радыё Свабода» паведамляе, што на прадпрыемства ў рэгіёны прыходзяць наказы накіраваць пэўную колькасць людзей на праўладную акцыю.

Галоўны рэдактар «Трыбуны» Алег Гаруновіч у сувязі з арганізацыяй «мітынгу» выказаў цікавую думку.

- Мне здаецца, гэта шанец, - напісаў Гаруновіч. - Цяпер трэба прыкласці ўсе намаганні, каб дастукацца да людзей з рэгіёнаў: не адмаўляйцеся ад выправы ў сталіцу. Але толькі бярыце з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, хоць, напраўду, усякі сцяг прыдасца.

А прыехаўшы ў места, проста ідзіце туды, куды загадае сэрца. Там вам дакладна будуць рады, сто адсоткаў. Ну альбо як мінімум 97.

Калі стане смеласці, можна паглядзець і на Лукашэнку. Проста не забудзьцеся крыкнуць яму: «Ідзі прэч!»

Вас дакладна хто-небудзь падтрымае. Менчукі развозяць бабуль і наогул людзей пасля акцый. Можа, і ў рэгіёны потым завязём? Я ахвочы сцягацца хоць у Гомель і даставіць туды ў нядзелю траіх-чацвярых чалавек.

Давайце ператворым мегамітынг «За Беларусь» у дзівоснае шэсце новай Беларусі.

Нагадаем, што ў гісторыі ўжо былі такія выпадкі. Мітынг 21 снежня 1989 года стаў астатнім для румынскага дыктатара Чаўшэску, хоць і збіраўся ўладамі ў ягоную падтрымку. Чаўшэску на мітынгу паспеў вымавіць толькі некалькі фраз перад тым, як ягоны голас патануў у гуле і крыках удзельнікаў дэманстрацыі. З натоўпу спачатку даносіцца здзеклівы свіст і шыканне, затым пачуліся крыкі «Далоў!» і «Пацук!». Мітынг скончыўся рэвалюцыяй, якая прычынілася да скідання і пакарання дыктатара смерцю.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках