26 красавiка 2024, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: План дзеянняў на 22 кастрычніка

«Баста!»: План дзеянняў на 22 кастрычніка

Сёння - насычаны дзень.

Тэлеграм-канал «Баста!» ды іншыя незалежныя тэлеграм-каналы расказалі пра план дзеянняў на 22 кастрычніка:

- 22-га кастрычніка ў нас плануецца насычаны дзень.

1. Сядзячы пратэст студэнтаў

У чацвер, 22 кастрычніка, пройдуць сядзячыя дэманстрацыі ва ўсіх беларускіх ВНУ. Мэта - заклікаць рэктараў да адказу і не даць бясследна прайсці таму беззаконню, якое чыніцца ва ўніверсітэтах.

На вялікім перапынку. У холе кожнага ўніверсітэта краіны. Нацыянальная сымболіка вітаецца.

2. Марш людзей з (НЕ) абмежаванымі магчымасцямі

Менск, 14:00 - Чырвоны Касцёл.

Уся Беларусь - далучайцеся ў сваіх гарадох!

Інваліды цела супраць гвалту ад рук інвалідаў душы!

Удзельнікі, бярыце з сабой:

кветкі, плакаты, сцягі

пасведчанне інваліда

хто мае - налепкі «знак інваліда»

медыцынскія маскі

Запрашаем далучыцца да маршу людзей з інваліднасцю ўсякага тыпу, не толькі вазочнікаў! Апранайцеся цёпла, сцеражыцеся!

Канал Авто97% рады дапамагчы ў дастаўцы на марш і назад. Калі ласка, не саромейцеся!

Пішыце ў суполку @avto_help97

3. Далей ладзім лакальныя акцыі ў раёнах і гарадах

Ланцугу салідарнасці, праходкі, упрыгожванне горада нацыянальнай сымболікай, канцэрты і сустрэчы - фармат выбіраеце вы самі. Абмяркоўвайце тактыку ў суполках сваіх раёнаў і гарадоў.

4. Рыхтуемся да Народнага ультыматуму

25 кастрычніка - нядзельны марш. 26 кастрычніка - старт нацыянальнага страйку.

Каб на вуліцу масава выйшлі людзі, а страйк ахапіў як мага больш фабрык ды іншых прадпрыемстваў - трэба пра гэта актыўна інфармаваць грамадзян. Не ўсе маюць тэлеграм, а шмат хто з людзей старэйшага пакалення і зусім не ведае, што такое інтэрнэт. Таму канал Листовка97 зрабіў набор гатовых агітацыйных макетаў. Друкуем, распаўсюджваем! Няма друкаркі? Пацікаўцеся ў суседзяў, сяброў, або ў суполцы свайго рэгіёну.

Актыўна распаўсюджваем план дзеянняў на чацвер у суполках сваіх гарадоў і раёнаў.

Інфармуем сяброў, родзічаў, калег.

Калі вы хочаце, каб кнігі Оруэла заставаліся гісторыямі на паперы, а не ператвараліся ў рэчаіснасць, прыходзьце выказаць салідарнасць і падтрымаць адно аднаго. Ад кожнага з нас залежыць лёс будучай вольнай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках