19 сакавiка 2024, aўторак, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка некуды збіраецца?

74
Лукашэнка некуды збіраецца?

У іншай сітуацыі гэта можна было б назваць «вывадам актываў».

У Беларусь на супольную калегію Службы знешняй выведкі (СЗВ) Расеі і КДБ Беларусі прыбыў кіраўнік СЗВ Нарышкін. Лукашэнка сустрэўся з ім і падзякаваў за інфармацыю, якую падае СЗВ беларускім калегам.

Аднак магчыма, што калегія – проста прыкрыццё іншай, больш важнай падставы для прыезду Нарышкіна. Ідуць паведамленні пра тое, што Лукашэнка адразу пасля сустрэчы з Пуціным і атрымання першага траншу крэдыту (які, зрэшты, ён і не ўбачыў, бо гэтыя грошы Крэмль проста пераклаў з кішэні ў кішэню, аплаціўшы з бюджэту пазыку Беларусі Газпраму), дык вось, Лукашэнка пачаў тэрмінова прадпрымаць дзеянні, якія ў іншай сітуацыі можна было б назваць «вывадам актываў».

Тэрмінова заключаюцца велізарныя кантракты на раптам створаныя кампаніі, якім перадаюцца правы на продаж прадукцыі нафтаперапрацоўкі, прычым адгрузка прадукцыі будзе адбывацца не праз расейскія парты. Адбываюцца нейкія перамяшчэнні грошай з афшору ў бок арабскіх банкаў. Цалкам магчыма, што Лукашэнка ў найлепшых традыцыях найвышэйшых мэнэджараў прадпрыемстваў-банкрутаў рыхтуецца да адыходу. Што супярэчыць дамоўленасцям з Пуціным, які на сустрэчы ў Сочы літаральна паставіў ультыматум пра плыўны і кантраляваны пераход улады праз канстытуцыйную рэформу і перадачу паўнамоцтваў прэм'ера строга пра-крамлёўскаму стаўленіку, які альбо і будзе пераемнікам, альбо пракантралюе працэс перадачы ўлады.

Усё гэта чарговы раз ідзе некуды не туды, а таму лагічна, што Нарышкін, як дырэктар менавіта СЗВ, пасланы да Лукашэнкі прад'явіць таму нейкія дакументы і доказы, што ўжо што-што, а за грашыма ў Крамлі сачыць умеюць.

Эль Мюрыд, Facebook

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках