27 красавiка 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў назваў галоўнага прадаўца зброі Азербайджану

Аліеў назваў галоўнага прадаўца зброі Азербайджану
фото с сайта: gazeta.ru

Беларусь таксама пастаўляе зброю Баку.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у інтэрв'ю французскай газэце Le Figaro заявіў, што Расея з'яўляецца галоўным прадаўцом зброі для краіны. Расшыфроўка інтэрв'ю апублікаваная на сайце прэзідэнта Азербайджана.

«Мы набываем узбраенне ў шмат якіх краін. Больш за ўсё вайсковую тэхніку нам пастаўляюць не Турцыя ды Ізраіль. Гэта Расея. Але адрозна ад Арменіі, мы плацім за набытае ў Расеі ўзбраенне. Арменія набывае зброю ў Расеі задарма. Мы таксама купляем зброю ў Ірана, Украіны, Беларусі. Вядома, сёння мы маем магчымасць набываць сучасную зброю, якая дапамагае нашаму войску аднавіць нашу тэрытарыяльную цэласнасць», - сказаў Аліеў.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Азербайджан самастойна аднаўляе сваю тэрытарыяльную цэласнасць.

«Натуральна, у нашым рэгіёне кожная краіна купляе зброю. Далёка не ўсе краіны ў свеце могуць забяспечыць сябе узбраеннем на 100%. Такім чынам, тут няма нічога дзіўнага. Вядома, мы плацім за зброю, мы купляем добрую зброю, і яна дапамагае нам на месцах. Але тэрыторыі вызваляюцца ад акупацыі не дронамі. Тэрыторыі вызваляюцца жаўнерамі, людзьмі, якія выконваюць там свае абавязкі», - дадаў Аліеў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках