27 красавiка 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заляцела дубінка са шклом»: як карнікі разнеслі аўто на Арлоўскай

14
«Заляцела дубінка са шклом»: як карнікі разнеслі аўто на Арлоўскай
ФОТА: EURORADIO.FM

Фашысты Юрыя Караева білі аўто з усіх бакоў.

Не засталося ніводнага цэлага шкла: так у ТГ-каналах апісваюць аўтамабіль, у які сілавікі стралялі на вуліцы Арлоўскай падчас нядзельнага маршу. Відавочцы распавядаюць, што спачатку «фольксваген», у якім сядзелі кіроўца і чацвёра пасажыраў, разбівалі дубінкамі. А калі аўто ірванула з месца, пачуліся стрэлы, паведамляе euroradio.fm.

- Я сядзела з правага боку, і ў мяне ўляцела дубінка са шклом. Я нават не зразумела, што гэта, - распавядае Кацярына С., якая была ў гэтай машыне. - Калі паляцела шкло, я закрычала. Сяргей паспрабаваў з'ехаць, мы праехалі даслоўна метраў шэсць, увесь гэты час па нас стралялі. Мы выехалі на трамвайныя шляхі і там спыніліся.

Аўто пачалі разбураць з усіх бакоў, разбілі ўсё цалкам. Я сама адчыніла дзверы, стала крычаць, каб да мяне не дакраналіся. Усіх паклалі на зямлю, Сяргея збілі. Наляцелі на сына, але я прысела на калені і закрыла яго рукамі: «Не біце, гэта маё дзіця! Гэта мой сын!»

Кацярына - маці шасцярых дзяцей. У той дзень яна вярталася з лецішча. Сваёй машыны ў жанчыны няма, таму яна папрасіла падвезці яе свайго сябра Сяргея К., дачка якога займаецца ангельскай разам з дачкой Кацярыны. Цяпер Сяргей - у валанцёрскіх спісах тых, хто пасля маршу трапіў у менскі ізалятар у завулку Акрэсціна.

Жанчына кажа, што ўдзельнічаць у мітынгу ніхто не збіраўся.

- Я разам з Сяргеем і сынам прыехала на Арлоўскую. Сын папрасіў, каб мы забралі там яго сябровак. Калі мы туды прыехалі, там ужо нічога не было перакрыты. Гэта было прыкладна а 17:40. Мы заехалі ў двор дома, нікога побач не было - ні міліцыі, ні АМАПу. Сяргей са Стасам пайшлі сустракаць дзяўчат. Калі яны селі ў аўтамабіль, Сяргей нават не паспеў яго завесці, - успамінае Кацярына С.

КІРОЎЦА «ФАЛЬКСВАГЕНА» СЯРГЕЙ К. З СЯМ'ЁЙ
ФОТА: EURORADIO.FM

Кацярына мяркуе, што цікавасць да аўто з'явілася ў сілавікоў праз тое, што Сяргей быў у балаклаве.

- Ён зваршчык. Да таго ж ён паголены, і яму зручна замест шапкі і павязкі насіць балаклаву. Да таго ж я не вельмі здаровы чалавек, і мне нельга заразіцца каранавірусам. Калі ён ездзіць са мной, ён заўсёды апранае альбо балаклаву, альбо маску. Але наўрад ці яны [карнікі. - Заўвага.] бачылі, што ён сядзіць у машыне ў балаклаве - яны ж наляцелі ззаду.

Пра тое, што Сяргей затрыманы, можна меркаваць паводле артыкула пра марш, які ўвечары 25 кастрычніка выйшаў на сайце sb.by. У ім ёсць два відэа, на якіх мужчына распавядае, што балаклаву яму выдалі на працы, ён носіць яе праз каранавірус, а сілавікі напалі на яго аўто, ледзь у яго паспелі сесці дзяўчаты.

Пасля «краш-тэсту» фашысты Караева паклалі ўсіх пасажыраў «фольксвагена», акрамя Кацярыны, тварам у асфальт, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС Менска. Машыну даставілі туды ж.

- Забралі нас а 18 гадзіне 25 кастрычніка. Да пяці раніцы пратрымалі ў Цэнтральным РУУС. Потым адвезлі на Акрэсціна. Мы не елі, не спалі. Мяне ў пятніцу толькі выпісалі з лякарні, і калі я стала скардзіцца на здароўе, мяне судзілі і адпусцілі, - працягвае Кацярына. - Машына стаіць на стаянцы Цэнтральнага РУУС. Мне сказалі, што мне будзе тэлефанаваць следчы, каб даведацца пра падрабязнасці. Але куды ён будзе тэлефанаваць, калі ў мяне забралі тэлефон, я не ведаю.

Пра лёс сваіх таварышаў па няшчасці жанчына не ведае. Яна нават не ведае, дзе зараз знаходзіцца яе сын.

- Мне прысудзілі тры артыкулы - усе адміністрацыйныя. Далі штраф 30 базавых. Я нічога не падпісвала. Сына сёння а 11-й судзілі, але я не магу знайсці, дзе ён цяпер.

Жанчына просіць дапамагчы знайсці відэа з месца затрымання. З яе слоў, вакол было шмат людзей, якія маглі здымаць «аўтакрашынг».

- Калі ўсё гэта адбывалася, я была ў шоку. Глядзела па баках і бачыла, як шмат людзей здымалі наша затрыманне. Хлопец, якога прывезлі раніцай у Цэнтральнае РУУС, сказаў, што яго жонка здымала, як наш аўтамабіль абступілі і пачалі разбіваць шкло ў вокнах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках