27 красавiка 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зноў пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам

4
У Менску зноў пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам

Доступ блакуюць «на патрабаванне дзяржорганаў».

У нядзелю, 1 лістапада, у Менску заўважылі праблемы з доступам у Сеціва праз мабільную сувязь, паведамляе tut.by.

Праблемы цалкам звыклыя. LTE-сувязь ва ўсіх трох аператараў як мінімум часткова адсутнічае, праз 3G загрузка звестак таксама можа не адбывацца. Гэта значыць, што вэб-сайты не адкрываюцца (ці даводзіцца чакаць па некалькі хвілін), паведамленні ў мэсэнджары не прыходзяць і не адпраўляюцца, медыяфайлы ў іх - не зацягваюцца. Доступ у Сеціва пачаў знікаць аб 11.55. На момант публікацыі матэрыялу цяжкасцяў з выхадам у інтэрнэт праз фіксаваную сувязь няма.

У МТС сказалі:

- Сёння ў Менску ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, быў абмежаваны доступ да сеткі Інтэрнэт, што прывяло да зніжэння якасці працы сэрвісаў у абанентаў. Засмучаемся сітуацыяй, якая склалася.

А1 пракаментаваў:

- Паважаныя абаненты! У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 1 лістапада на тэрыторыі Менска зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Выкананне гэтага патрабавання вядзе да істотнага пагаршэння якасці сэрвісу перадачы звестак або часовай недаступнасці паслугі. Пра аднаўленне карэктнага доступу будзе паведамлена, як толькі гэта стане магчымым. Спадзяёмся на хуткае аднаўленне абслугоўвання.

У life :) дадалі:

- На жаль 1 лістапада ў нашых абанентаў у Менску быў абмежаваны доступ да мабільнага інтэрнэту. Прычынай таму сталі меры, прынятыя ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі. Мы засмучаныя тым, што адбылося. Пра аднаўленне карэктнага доступу да сэрвісу паведамім дадаткова.

Нагадаем: падобныя праблемы з мабільным інтэрнэтам у Менску не навіна. Падчас пратэстных акцый у нядзелі ў жніўні, верасні і кастрычніку абаненты распавядалі пра такія ж цяжкасці. Тады аператары заяўлялі, што «доступ абмяжоўваўся ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках