26 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі ўпершыню з чэрвеня не выявілі ніводнага новага выпадку заражэння каранавірусам

У Аўстраліі ўпершыню з чэрвеня не выявілі ніводнага новага выпадку заражэння каранавірусам

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Аўстраліі.

Медыцынскія службы Аўстраліі ўпершыню з 9 чэрвеня не зарэгістравалі ўчора новых выпадкаў інфікавання каранавірусам COVID-19, заявіў у нядзелю міністр аховы здароўя краіны Грэг Хант, паведамляе interfax.by.

"Сёння нуль выпадкаў перадачы (віруса - заўв.) - па ўсёй Аўстраліі. Гэта першы з 9 чэрвеня дзень з нулявым узроўнем інфікавання", - напісаў ён у твітары.

"Дзякуй усім вам, супрацоўнікам сферы грамадскай аховы здароўя, і найперш - народу Аўстраліі", - дадаў ён.

Заходнія СМІ ўдакладняюць, што невялікая колькасць выпадкаў захворвання яшчэ фіксуецца ў каранцінных установах, дзе знаходзяцца жыхары, якія прыбылі з-за мяжы Аўстраліі. На сёння ў краіне адзначаюцца менш за 200 актыўных выпадкаў захворвання.

Між тым, у другім па велічыні горадзе Аўстраліі Мельбурне, дзе ўлады раней уводзілі карантын, скасавалі распараджэнне для жыхароў заставацца дома. Зноў адкрытыя крамы, бары і рэстарацыі.

Цяпер аўстралійскія ўлады канцэнтруюць высілкі на вяртанні дадому аўстралійцаў, якія затрымаліся праз пандэмію за мяжой, на ўз'яднанне сем'яў, разлучаных эпідэміяй, і на аднаўленні вольнага перамяшчэння ўнутры краіны.

Паводле звестак статыстычнага сайта Worldometers, усяго ў Аўстраліі за час пандэміі дыягнаставалі 27 595 выпадкаў заражэння каранавірусам. 907 інфікаваных памерлі, а 25 336 чалавек паправіліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках