28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як тысячы пенсіянераў прарваліся Маршам у заблакаваны цэнтр Менска

19
Як тысячы пенсіянераў прарваліся Маршам у заблакаваны цэнтр Менска
ФОТА: SVABODA.ORG

Людзі сталага веку паказалі немалую адвагу.

Пусты праспект, заблакаваныя вуліцы, зачынены выхад з метро «Плошча Леніна», сотні амапаўцаў у чорным - так выглядаў цэнтр Менска ў панядзелак. Прычына - штотыднёвы Марш пенсіянераў, піша nashaniva.by.

Толькі паджылыя людзі цяпер могуць дазволіць сабе сабрацца на галоўным праспекце сталіцы Беларусі. Тых, хто маладзейшы, з плакатамі або сцягамі, карнікі тут хапаюць неміласэрна.

Аднак сёння лукашысты пайшлі далей, ужыўшы сілу і супраць пенсіянераў. Паджылыя людзі паказалі немалую адвагу, прайшоўшы маршам у такіх умовах.

Сілавікі атачылі калону. Вось як гэта было:

Пенсіянераў не пускалі, адштурхоўвалі. Людзі скандавалі на адрас Лукашэнкі «Пайшоў прэч, ты і твой АМАП!», а на адрас сілавікоў - «Фашысты!» і «Халуі!».

Журналісты апублікавалі аматарскія відэа, знятыя жыхарамі з вокнаў дамоў.

У выніку сілавікі рассеклі калону на дзве. Частка пенсіянераў прарвалася да плошчы Перамогі, дзе міліцыянты затрымалі чалавека са сцягам. Другая частка прасачылася вуліцай Янкі Купалы ў кірунку Опернага тэатра.

Ля Опернага тэатра амапаўцы зноў рассеклі калону пенсіянераў на яшчэ дзве. Адна накіравалася да праспекта Незалежнасці вуліцай Пашкевіч, другая - Камуністычнай. Пенсіянеры праяўляюць выключную вытрымку.

Ля Асмалоўкі АМАП яшчэ раз атакаваў пенсіянераў. Відавочцы паведамляюць пра затрыманні.

Толькі невялікай частцы ўдзельнікаў Марша ўдалося прарвацца да плошчы Якуба Коласа.

Вось яшчэ некалькі фота і відэа сённяшняга маршу:

***

Гэта ўжо восьмы Марш пенсіянераў. Першы адбыўся 5 кастрычніка. Ідэя маршаў у пенсіянераў паўстала пасля таго, як улады сталі масава затрымліваць і адлічваць пратэстуючых студэнтаў. Людзі сталага веку пастанавілі: калі маладым не даюць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, то даносіць меркаванне грамадства павінны старыя. Некаторыя маршы адзначыліся драматычнымі сутыкненнямі з «праваахоўнікамі»: супраць пенсіянераў ужылі слезацечны газ пасля таго, як тыя адбілі затрыманых медыкаў насупраць 1-й клінічнай лякарні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках