27 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі глабальны санкцыйны механізм Магніцкага

Амбасадары ЕЗ узгаднілі глабальны санкцыйны механізм Магніцкага

Механізм можа пачаць дзейнічаць з 10 снежня.

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕЗ ухваліў увядзенне санкцыйнага рэжыму, які дазволіць уводзіць абмежавальныя захады за парушэнні правоў чалавека па ўсім свеце.

Міністры замежных спраў 27 дзяржаў еўрапейскага блока змацавалі пастанову пячаткай на сустрэчы ў найбліжэйшы панядзелак. Новы механізм, як чакаецца, увойдзе ў дзеянне 10 снежня - у Дзень правоў чалавека, перадае еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) Рыкарда Ёзвяк.

Паводле інфармацыі шэрагу еўрапейскіх афіцыйных асоб, знаёмых з сітуацыяй, ніякім фізічным і юрыдычным асобам неадкладнае ўвядзенне санкцый не пагражае. Але спіс, магчыма, пачне фармавацца ўжо са студзеня наступнага года.

Санкцыі прадугледжваюць замарозку фінансавых актываў і забарону на выдачу віз.

Згодна з рабочай дакументацыі, якая апынулася ў распараджэнні RFE/RL, меры будуць уводзіцца супраць асоб і арганізацый, якіх палічаць адказнымі за генацыд, злачынствы супраць чалавечнасці, катаванні, бесчалавечнае абыходжанне, ці прыніжэнне годнасці, рабства, пазасудовыя расправы, знікненні людзей, неабгрунтаваныя крымінальныя пераследы, арышты.

Таксама санкцыі могуць уводзіцца за гандаль людзьмі, сэксуальны гвалт, парушэнне свабоды сходаў, забароны на аб'яднанні і выказванне меркаванняў, веравызнанне - калі гэтыя парушэнні носяць шырокі і сістэматычны характар.

Санкцыйны механізм падобны з актам Магніцкага, прынятым у ЗША ў 2012-м годзе. Першапачаткова амерыканскае заканадаўства прадугледжвала, што абмежаванні будуць распаўсюджвацца толькі на расейскіх чыноўнікаў, але пазней іх пашырылі і на іншыя краіны.

Юрыст Сяргей Магніцкі расследаваў схему крадзяжу блізу 230 мільёнаў даляраў з расейскага бюджэту - шляхам незаконнага вяртання падаткаў. Ён сцвярджаў, што за злачынствам стаіць група высокапастаўленых сілавікоў і іншых афіцыйных асоб. Магніцкі памёр у маскоўскай турме ў 2009 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках