27 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн агучыў новую стратэгію ЗША ў дачыненні да Расеі, Кітаю і Ірану

7
Байдэн агучыў новую стратэгію ЗША ў дачыненні да Расеі, Кітаю і Ірану
Джо Байдэн

ЗША будуць дзейнічаць супольна з вялікай групай краін.

Абраны прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у інтэрв'ю CNN заявіў аб намерах прытрымлівацца шматбаковага падыходу ў палітыцы ў дачыненні да Расеі, Ірана і Кітая.

Са слоў Байдэна, ЗША ў працэсе перамоваў аб іранскай ядзернай праграме неабходна працаваць над аднаўленнем цесных сувязяў з краінамі Еўропы і Ціхаакіянскага рэгіёну. Ён адзначыў, што збольшага гэта абумоўленае неабходнасцю атрымаць магчымасць разгарнуць Еўропу ў бок Вашынгтона.

Лідар дэмакратаў крытыкаваў падыход адміністрацыі Дональда Трампа да Ірану і адзначыў, што ЗША не могуць дазволіць, каб Тэгеран атрымаў у валоданне ядзерную зброю. «Яны [іранцы] набліжаюцца да магчымасці мець дастаткова матэрыялу для ядзернай зброі. І ёсць праблемы з ракетамі», - дадаў ён.

«Усё гэта, я думаю, будзе вельмі цяжка. Але ведаю адно: мы не можам зрабіць гэта ў адзіночку. І менавіта таму павінны быць часткай вялікай групы, каб мець справу не толькі з Іранам, але і з Расеяй, Кітаем і іншымі», - сказаў на заканчэнне Байдэн.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў ЗША 3 лістапада, Байдэн заяўляў, што асноўную пагрозу для ЗША ў міжнародных справах уяўляе Расея. «Я думаю, што самая вялікая пагроза для Амерыкі проста цяпер з пункту гледжання руйнавання нашай бяспекі і саюзаў - гэта Расея», - сказаў ён.

У той жа час найбуйнейшым канкурэнтам Вашынгтона Байдэн назваў Кітай. З ягоных слоў, ад таго, якога падыходу будуць прытрымлівацца ЗША, залежыць, ці застануцца дзве краіны і далей канкурэнтамі або сітуацыя перарасце ў больш сур'ёзнае спаборніцтва.

Дэмакрат таксама падкрэсліваў, што не менш небяспечныя для ЗША і дзеянні Трампа, бо той «вітае кожнага дыктатара» і «тыкае пальцамі ў вочы» хаўруснікам Вашынгтона. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў КНДР, дзе стала «больш смяротных ракет і больш магчымасцяў, чым было раней», і ў Іране, які «наблізіўся да стварэння ядзернай зброі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках