27 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пасля «сутак» і вопісу маёмасці памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі

56
У Берасці пасля «сутак» і вопісу маёмасці памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі
РАМАН РАШЭЦКІ (У ЦЭНТРЫ)

Без бацькі засталіся чацвёра дзяцей.

У Берасці сёння раніцай раптоўна памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі. Без бацькі засталіся чацвёра дзяцей.

Пра гэта Charter97.org паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Берасці і Берасцейскай вобласці Андрэй Шарэнда.

«Сёння стала вядома пра смерць актывіста Рамана Рашэцкага. Я быў толькі што ў яго дома, жонка расказала, што Рома ўчора ўвечары лёг спаць на гаўбцы, а сёння а 9 раніцы яна знайшла яго мёртвым. А 10 раніцы прыехала «хуткая» і канстатавала смерць. Што дакладна стала прычынай смерці, мы пакуль не ведаем. Медыкі сцвярджаюць, што слядоў гвалту не выявілі», – расказаў Андрэй Шарэнда

Раман Рашэцкі далучыўся да пратэставага руху ў 2020 годзе, падтрымаў Сяргея Ціханоўскага і ягоны праект «Краіна для жыцця».

«Я ведаю Рамана ўжо тры месяцы. Першы раз ён быў затрыманы 30 жніўня пасля нядзельнага Маршу ў Берасці і быў арыштаваны на 15 сутак, якія правёў у Берасцейскім ІЧУ. Мы некалькі разоў перасякаліся з ім у камерах.

Гэта – актыўны чалавек, у якога была дакладная пазіцыя. Ад яго зыходзіла каласальная энэргія, асабліва калі справа тычылася абароны нашых нацыянальных сымбаляў.

Пасля вызвалення Раман запатрабаваў вярнуць свой бел-чырвона-белы сцяг, за што быў затрыманы паўторна на трое сутак. Нацыянальныя сцягі віселі ў яго ў кватэры і на гаўбцы. За гэта ўлады неаднаразова спрабавалі ціснуць на яго.

Яшчэ раз на 15 сутак Рамана затрымалі пасля акцыі пратэсту супраць «інаўгурацыі Лукашэнкі». Яго ўтрымлівалі ў розных ІЧУ, пераводзілі з Берасця ў Драгічын, каб псіхалагічна ціснуць.

Потым цягам восені Рамана яшчэ тройчы арыштоўвалі на трое сутак. З апошніх сутак ён выйшаў толькі ў гэтую сераду. На іх супраць Рамана пачалі ўжываць самыя жорсткія метады ціску: пасадзілі ў самую дрэнную камеру, прынялі судовую пастанову пра прэвентыўны нагляд.

Адначасова пачаўся каласальны націск на дзяцей і сям'ю, што, на мой погляд, і магло стаць прычынай смерці. Учора да Рашэцкага прыйшлі судовыя выканаўцы і нахабна апісалі ў кватэры ўсю маёмасць, нават дзіцячыя рэчы – у кошт штрафаў за ўдзел у акцыях. Канфіскацыя маёмасці была прызначаная на сёння.

Акрамя таго, улады пагражалі забраць у сям'і кватэру праз нацыянальныя сцягі ў вокнах. Я мяркую, што супраць сям'і Рашэцкіх праводзілася мэтанакіраванае цкаванне праз палітычную актыўнасць Рамана. Апошняй кропляй стаў вопіс маёмасці. Я гутарыў з ім ўчора ўвечары: Раман быў вельмі засмучаны праз вопіс дзіцячых рэчаў. Можна сказаць, што аддзел выканання пакаранняў у Беларусі цяпер, разам з АМАПам, дзейнічаюць супраць грамадзянаў фактычна як забойцы. Спадзяюся, што міжнародная супольнасць не пакіне гэты выпадак без увагі», – заявіў Андрэй Шарэнда.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках