27 красавiка 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскіх чыноўнікаў

1
ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскіх чыноўнікаў

Гэтыя чыноўнікі датычныя да парушэнняў правоў чалавека.

Злучаныя Штаты ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненні да кітайскіх службовых асоб і функцыянераў Камуністычнай партыі Кітая. Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента 4 снежня, паведамляе "Гордан".

Пад санкцыі трапілі чыноўнікі, якія, на думку Вашынгтона, датычныя да "жахлівых парушэнняў правоў чалавека" ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, Тыбеце і іншых рэгіёнах Кітая, распаўсюджвання прапаганды, прымусам і запалохвання нязгодных з палітыкай афіцыйнага Пекіна.

У заяве Пампэа падкрэсліваецца, што кітайскія службовыя асобы, якія трапілі пад санкцыі, з дапамогай пагроз прымушалі лідараў мясцовых і замежных кітайскіх супольнасцяў, акадэмічных колаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў ЗША, "выступаць у падтрымку аўтарытарных наратываў" Кампартыі Кітая.

Дзяржсакратар ЗША таксама заклікаў Пекін "спыніць выкарыстанне такіх тактык прымусу і запалохвання".

Спіс чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі, у паведамленні Дзяржаўнага дэпартамента не падаецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках