27 красавiка 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст маскоўскага ЦСКА Шкурын заклікаў да новых выбараў у Беларусі

4
Футбаліст маскоўскага ЦСКА Шкурын заклікаў да новых выбараў у Беларусі

Ён падпісаў ліст свабодных спартоўцаў.

Беларускі нападнік маскоўскага ЦСКА Ілля Шкурын падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту, піша tut.by.

Характэрна, што Шкурын ужо даўно актыўна выступаў супраць гвалту ў Беларусі, пасля жнівеньскіх падзей ён паведаміў, што не будзе выступаць за нацыянальную каманду краіны, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. І вось цяпер ён пакінуў подпіс пад адпаведным лістом. Адзначым, што на гэты момант яго падпісала больш за 1500 чалавек.

У Беларусі Ілья Шкурын выступаў за «Энэргетык-БДУ», стаўшы ў 2019 годзе найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, у пачатку 2020 года ён перайшоў у маскоўскі ЦСКА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках