27 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаму ж мы засталіся ў дварах? Нічога не перашкаджала ўсім калонам рушыць у цэнтр»

20
«Чаму ж мы засталіся ў дварах? Нічога не перашкаджала ўсім калонам рушыць у цэнтр»
ФОТА: TUT.BY

Беларусы ніколі не здадуцца і не адступяць, але пратэст не павінен быць звыклым шпацырам.

Чытач тэлеграм-канала «Баста» задаецца пытаннем:

– Беларусы-пратэстоўцы славяцца сваёй вынаходлівасцю і манеўранасцю. Мы мяняем маршруты на хаду, толькі ўспомніце, як магічным чынам на праспекце з'яўляліся шматтысячныя калоны, проста з ніадкуль! Сёння чарговы раз праходзіў дваровы марш. Чаму ў нас праходзяць менавіта дваровыя маршы ў апошнія тыдні? Усё слушна, таму што карнікі не давалі нам дайсці да цэнтра, і дваровыя маршы – гэта якраз манеўр, каб прадаўжаць пратэст. І мы прадаўжаем, нягледзячы ні на што!

Але сёння сітуацыя была зусім іншая: хадзіў увесь грамадскі транспарт, у цэнтры і ля стэлы не было ачаплення, працаваў мабільны інтэрнэт.

Дык чаму ж мы засталіся ў дварах? Нічога не перашкаджала ўсім калонам рушыць у цэнтр або ў яшчэ які-небудзь агульны пункт. Для гэтага былі ўсе магчымасці. Але ніхто не паклікаў і ніхто не пайшоў.

Тое, як паводзілі сябе сёння карнікі, зняўшы ачапленне, пусціўшы ўвесь транспарт у штатным рэжыме і нават не абмежаваўшы інтэрнэт, паказвае, што такая сітуацыя задавальняе таракана. А Святлану Ціханоўскую? А іншых лідараў пратэсту? Няма гэтага велізарнага натоўпу, які даводзіць таракана да істэрыкі.

Як дваровыя маршы, калі ёсць доступ да Валадаркі, дапамагаюць вызваліць палітвязняў? Як нас пачуюць чыноўнікі, калі мы не прыходзім да адміністрацыяў раёнаў? Як гэта набліжае нашу перамогу?

Я ведаю, што беларусы ніколі не здадуцца і не адступяць! Але пратэст не павінен быць звыклым шпацырам.

Пратэст – гэта барацьба. Барацьба за свабоду, за вызваленне ўсіх палітвязняў, за новыя выбары, за новую краіну. Таму, беларусы, прадаўжаем змагацца, змагацца тымі спосабамі, якія хутчэй прывядуць да перамогі!

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках