21 верасня 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Boring Company Ілана Маска ўпершыню паказала станцыю тунэля пад Лас-Вегасам

3
Boring Company Ілана Маска ўпершыню паказала станцыю тунэля пад Лас-Вегасам
ФОТА: BORING COMPANY/TWITTER

У будучым Boring Company спадзяецца правесці тунэль па ўсім Лас-Вегасе.

Кампанія Ілана Маска Boring Company завяршыла пракладку хуткаснага тунэля пад Лас-Вегасам і наважыла адзначыць гэтую падзею светлавой вечарынкай на новай станцыі. Адпаведны допіс размясціла кампанія ў сваім Twitter, паведамляе liga.net.

Тунэль, даўжынёй усяго 0,8 мілі (амаль 1,3 км), павінен адкрыцца ў студзені 2021 года. На задуму, звычайны15-хвілінны шпацыр ад пачатку канферэнц-цэнтра Лас-Вегаса да яго канчатковай кропкі павінны скараціцца да 1 хвіліны. Аднак, ёсць нюансы: TechCrunch паведаміў, што прапускная здольнасць складае ўсяго 1200 пасажыраў у гадзіну, замест запланаваных 4400 чалавек. Гэта звязваюць з правіламі пажарнай бяспекі.

Акрамя таго, гэта пакуль не будзе сетка аўтаномных Tesla, якія перавозяць пасажыраў, як планавалася раней. Гэта будуць «проста Tesla у тунэлях», - адзначыў Маск у кастрычніку.

Аднак, ёсць і добрыя навіны: кампанія ўжо атрымала адабрэнне на пашырэнне лініі. У будучыні Boring Company спадзяецца правесці тунэль па ўсім Лас-Вегасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках