27 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Гараўскі раскрыў сваё месцазнаходжанне

51
Юры Гараўскі раскрыў сваё месцазнаходжанне
ЮРЫ ГАРАЎСКІ
ФОТА: «НЕМЕЦКАЯ ХВАЛЯ»

Аўтар сенсацыйных прызнанняў пра забойствы апанентаў Лукашэнкі папрасіў палітычны прытулак.

Юры Гараўскі, былы баец спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі, папрасіў палітычны прытулак у Швэйцарыі, паведамляе Deutsche Welle.

Гараўскі, які прызнаўся ў інтэрв'ю Deutsche Welle ва ўдзеле ў выкраданнях і забойствах у 1999 годзе крытыкаў Лукашэнкі, апавёў, што не бачыць сэнсу далей хаваць сваё месцазнаходжанне. Першапачаткова ён казаў, што знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краінаў.

"Адсочваючы маіх блізкіх, вылічыць мой нумар тэлефона нескладана. А праз код можна даведацца, якая гэта краіна. Хутчэй за ўсё, гэта ўжо зрабілі", – упэўнены Гараўскі.

Экс-сахравец сцвярджае, што гатовы панесці пакаранне за ўдзел у забойствах экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю. Аднак Гараўскі хоча, каб яго судзілі ў Еўропе, а не ў Беларусі.

Пры гэтым ён не хавае, што, нават знаходзячыся ў Швэйцарыі, баіцца за сваё жыццё.

"Пасля таго як мы забілі гэтых людзей, я ўсе гэтыя гады баяўся, што нас пачнуць аднаго за адным альбо ліквідаваць, альбо саджаць. Я і цяпер не выключаю, што (з Беларусі. – Рэд.) прыедуць мяне забіваць. Але ўсё ж тут ёсць шанцы выжыць", – мяркуе ён.

Былы баец САХРу апынуўся ў Швэйцарыі ў кастрычніку 2018 года. Падрабязнасці таго, як ён туды трапіў і чаму ўцёк з Беларусі, 41-гадовы Гараўскі не паведамляе. Пастанова датычна ягонага хадайніцтва пра наданне прытулку ў Швэйцарыі пакуль не прынятая.

Забойства Захаранкі, Ганчара і Красоўскага

У інтэрв'ю Deutsche Welle, апублікаваным у снежні 2019 года, Юры Гараўскі заявіў, што ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах палітыкаў, якія дамагаліся адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Паводле словаў Гараўскага, апазіцыянераў выкралі байцы САХРу, у ліку якіх быў і ён сам, пад кіраўніцтвам стваральніка атрада падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі. Гараўскі сцвярджае, што Паўлічэнка і застрэліў апазіцыянераў.

Паводле ягоных словаў, цела экс-кіраўніка МУС Захаранкі, які знік 7 траўня 1999 года, было спаленае ў крэматорыі на Паўночных могілках у Менску. Целы экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Ганчара і бізнэсоўца Красоўскага, выкрадзенага 16 верасня 1999-га, былі, паводле сцвярджэнні Гараўскага, закапаныя ля базы САХРу пад Бягомлем за 100 км ад Менска. Экс-сахравец перакананы, што выкраданні і забойствы здзяйсняліся з ведання найвышэйшых службовых асобаў Беларусі.

Расследаванне знікненняў апазіцыянераў у Беларусі адноўленае

Прызнанні Юрыя Гараўскага супадаюць з высновамі спецдакладніка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Хрыстаса Пургурыдэса, які ў 2004 годзе расследаваў знікненні беларускіх апазіцыянераў. Пасля выхаду інтэрв'ю Гараўскага Следчы камітэт Беларусі падоўжыў папярэдняе расследаванне справаў аб знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага да 18 лютага 2020 года.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках