28 лютага 2020, Пятніца, 18:12
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Лукашэнка надумаў памяняць свой «герб»

108
Лукашэнка надумаў памяняць свой «герб»
ФОТА: SVABODA.ORG

Над зменамі працавала геральдычная рада пры кіраўніку.

Улады задумалі змяніць «дзяржаўны герб». Каб зрабіць яго «больш сучасным», дададуць залатога колеру, а зорку зробяць «менш мілітарысцкай».

Праект закона распрацавалі ў Міністэрстве юстыцыі, паведамляе svaboda.org. Змены там назвалі «тэхнічнымі». Над імі працавала геральдычная рада пры Лукашэнку.

У верхняй частцы герба падкарэктаваны малюнак зоркі: яна намаляваная ў плоскасным варыянце з контурнай абводкай, краі прамянёў цяпер маюць нязначны нахіл. Гэта зроблена для таго, каб выява «герба» стала больш аб'ёмнай.

Таксама ўдакладнены малюнак стылізаваных абрысаў тэрыторыі дзяржавы, выявы кветак канюшыны і лёну. Больш выразным будзе мастацкі паказ стужкі з надпісам «Рэспубліка Беларусь».

«Менавіта ад грамадзянаў гучала прапанова змяніць грані зоркі, бо ў папярэднім варыянце грані вельмі выразныя, і быў нейкі мілітарысцкі характар, як у ваеннай зоркі. Дык вось ад гэтага адышлі, зорка стала больш аб'ёмнай. І таксама многім не падабаліся лініі мерыдыянаў, таму яны сталі святлейшыя», – сказалі ў прэс-службе.

Канкрэтныя тэрміны замены старога герба на абноўлены пакуль не вызначаныя.

Нагадаем, што цяперашні варыянт афіцыйнага герба быў прыняты на так званым «рэферэндуме» 14 траўня 1995 года, які юрыдычна быў незаконным.