27 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Затрыманыя дырэктары цукровых заводаў ужо просяцца ў калгас гной грузіць

72
Лукашэнка: Затрыманыя дырэктары цукровых заводаў ужо просяцца ў калгас гной грузіць

Дыктатар заявіў, што яны прызналі віну.

Лукашэнка ў час «працоўнай паездкі» ў Гомельскую вобласць заявіў, што затрыманыя кіраўнікі цукровых заводаў краіны прызналі віну і просяць не пазбаўляць іх свабоды. Сюжэт паказалі на тэлеканале СТВ, піша tut.by.

Дыктатар адзначыў, што заўсёды «строга» пытаецца з кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўспомніў «цукровую справу».

- Нядаўна адразу ўсіх чацвярых з цукровых заводаў... Вось сядзяць цяпер і просяцца «адпусціце, пойдзем у калгас гной грузіць». А я кажу: «Мы віламі ўжо гной не грузім, таму сядзіце». Прызналіся, дзе кралі, усё пааддавалі, усё, кажуць, забірайце, толькі ў турму не саджайце. А хто цябе пасадзіў у турму? Ты сам сябе пасадзіў. Я ўвесь час кажу: не чапай чужое. Не чапай. Асабліва кіраўнік. Калі ты крадзеш, якім тут можа быць прадпрыемства? - сказаў ён.

Нагадаем, кіраўнікі ўсіх цукровых заводаў краіны былі затрыманыя яшчэ ў канцы студзеня і цяпер знаходзяцца ў СІЗА. Пад вартай апынуліся Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі камбінат), Віктар Міронаў (Жабінкаўскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі камбінат), Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі завод). Распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва значных сумах) і паводле ч. 2 арт. 431 (Дача хабару ў буйнай суме).

«Правялі ператрусы - уласнасці нямерана: там дзясяткі самых сучасных аўтамабіляў, кватэры дзясяткамі, асабнякі і велізарная колькасць грошай», - распавёў Лукашэнка, каментуючы «цукровую справу».

Паводле інфармацыі КДБ, якая была агучана ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», прадпрыемствы адгружалі прадукцыю на экспарт Беларускай цукровай кампаніі, значная яе частка сыходзіла «падкантрольным пасярэднікам». Затым гэты ж цукар перапрадавалі даражэй на сваім жа рынку. Акрамя таго, выдаткі на вытворчасць павялічваліся за кошт продажу расейскім пасярэднікам упакоўкі па завышаным кошце. «Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч даляраў», - заявілі ў КДБ.

6 лютага стала вядома, што фігурантам «цукровай справы» ўжо выстаўленае абвінавачванне.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках