27 красавiка 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук запэўнівае, што быў на рэйсе «Белавія» адзіным пасажырам

26
Мянчук запэўнівае, што быў на рэйсе «Белавія» адзіным пасажырам
ФОТА: TUT.BY

Акрамя яго быў толькі экіпаж.

Гэтая гісторыя здарылася 1 студзеня 2020 года, але яна настолькі ўнікальная, што распавесці яе можна ў любы час, піша tut.by. Раніцай у першы дзень новага года мянчук Алег Міксельбурскі ляцеў з Менска ў Піцер - і запэўнівае, што быў адзіным пасажырам рэйса «Белавія». Пра свой незвычайны палёт ён распавёў у Instagram.

ФОТА: INSTAGRAM

Алег - бізнэсовец. 31 снежня ён з жонкай і вялікай сям'ёй адзначыў Новы год, а раніцай 1 студзеня адправіўся ў Піцер у госці да блізкага сябра. Ляцеў «Белавія», рэйс быў прызначаны на 7.20 раніцы.

- Яшчэ ў зале вылетаў звярнуў увагу на тое, што я тут адзін, - успамінае суразмоўца. - Стаў пытацца ў работнікаў аэрапорта: «Выхад на рэйс у Піцер дакладна адсюль?» Усе як адзін адказвалі - так.

У нейкі момант пад'ехаў аўтобус, каб адвезці пасажыраў да самалёта. Алег прайшоў, азірнуўся і канчаткова пераканаўся: на гэтым рэйсе ён будзе адзін.

- Потым падумаў: сёння 1 студзеня, ну хто, акрамя мяне, можа кудысьці ляцець так рана, - жартуе пасажыр.

На борце, калі ўжо зусім дакладна, Алег быў не зусім адзін, а з экіпажам.

- Нягледзячы на тое, што салон быў амаль пусты, экіпаж дзейнічаў паводле звыклых інструкцый: пілоты паведамлялі інфармацыю пра вылет і прызямленне, сцюардэса праінструктавала, куды эвакуявацца ў выпадку надзвычайнага здарэння і двойчы праверыла ці прышпілены пас бяспекі, - апісвае сітуацыю суразмоўца. - Яны спрацавалі вельмі прафесійна. Мне здаецца, нават калі б у салоне нікога не было, каманда працягвала б усё рабіць паводле інструкцыі.

- Вам, напэўна, дазволілі перасесці на любое месца ў салоне?

- Мне падабалася і на маім месцы, - усміхаецца Алег. - перасаджваўся я ненадоўга, толькі калі здымаў відэа.

Спачатку пра свой незвычайны палёт мужчына паведаміў жонцы. Яна, успамінае суразмоўца, адрэагавала спакойна. Галоўнае, сказала, што добра даляцеў.

- А потым я размясціў ролік у Instagram - і тут панеслася, - працягвае Алег. - Людзі сталі ставіць «упадабайкі», а адзін мой знаёмы нават патэлефанаваў. «Агонь, - кажа. - Як такое магчыма?» Напэўна, у гэты момант я ўсвядоміў усю ўнікальнасць гэтай сітуацыі. Я ж вельмі шмат лётаю, толькі ў 2019-м у мяне было 38 палётаў, але такое са мной здарылася ўпершыню ў жыцці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках