27 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі ў Польшчы растуць рэкорднымі тэмпамі

4
Заробкі ў Польшчы растуць рэкорднымі тэмпамі

Наколькі адстаюць беларусы?

У Польшчы заробкі растуць рэкорднымі тэмпамі. Сярэдні заробак па краіне у 2019 годзе павялічыўся на 4,8% і склаў 4 918 злотых - гэта $1254, піша «Брестская газета».

Мінімалка ў Польшчы таксама значна павялічылася. Міністарка сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг заявіла, што палякі з мінімальным заробкам таксама адчуваюць яго рост.

«У 2015-2020 гадах мінімальны заробак павялічыўся з 1750 да 2600 злотых. Такім чынам, мы маем справу з прыростам у 49%», - адзначыла польская міністарка.

Акрамя таго, у Польшчы ўпершыню за апошнія 30 гадоў колькасць беспрацоўных у студзені склала менш за 1 мільён чалавек. Іх у краіне цяпер 992 за тысячу чалавек.

У Беларусі з 1 студзеня мінімалка таксама «павялічылася». Цяпер яна роўная 375 рублям - без малога 178 даляраў. Гэта на $485 менш, чым у Польшчы. Тым не менш у Беларусі ў 2020 годзе сума на рукі «вырасла» на 13,6% у параўнанні з мінулым годам: 322,50 руб. супраць 283,80 руб.

Агулам па Беларусі ў снежні мінулага года сярэдні заробак, паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, склаў 1 238,7 рубля - $560. Так, нават узяўшы гэтыя лічбы, беларусы атрымліваюць заробак удвая ніжэйшы, чым палякі.

Як раней паведаміў сайт Charter97.org, улады з 1 студзеня наважылі разлічваць заробкі бюджэтнікаў па-новаму. Спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і прыбіральшчыцы атрымалі аднолькавыя сумы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках