28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantico: Міленіялы больш шчаслівыя за іншыя пакаленні ў дзень заробку

6
Atlantico: Міленіялы больш шчаслівыя за іншыя пакаленні ў дзень заробку

У чым яшчэ асаблівасці сённяшніх работнікаў, малодшых за 30 гадоў?

У цяперашніх напружаных умовах на рынку працы новае пакаленне, тыя, каму менш за 30 гадоў і каго звычайна называюць міленіяламі, дастаткова сур'ёзна адрозніваюцца ў сваіх намерах ад бацькоў, многія з якіх належаць да пакалення «бэбі-бумераў», піша выданне Atlantico (пераклад - inosmi .ru).

У адказ на занепакоенасць прадпрыемстваў, якім бывае няпроста зразумець сваіх маладых супрацоўнікаў, кампанія ADP, сусветны лідар у сферы кіравання чалавечым капіталам, наважыла прааналізаваць імкненні бэбі-бумераў, наёмных работнікаў пакалення X і пакалення Y.

Міленіялы (пакаленні Y і Z), якія нарадзіліся разам з лічбавай галіной, гэта сёння 74% наёмных работнікаў у свеце.

Вялізныя жаданні гэтых маладзёнаў здзіўляюць бэбі-бумераў (з гэтым звязаны шырока ўжываны мем «О’кей, бумер»), якія цяпер займаюць большую частку кіроўных пасад.

Першае назіранне: міленіялы звычайна больш шчаслівыя за папярэднія пакаленні ў дзень заробку. Яны адчуваюць больш станоўчыя эмоцыі ў дзень атрымання грошай. 32% па-сапраўднаму задаволеныя, 27% уважаюць гэта за фактар поспеху. Усяго толькі 15% кажуць аб расчараванні, а 8% - пра стрэс. З гэтага вынікае, што большасць міленіялаў прымаюць сістэму наёмнай працы. Ці не таму, што дамова, якая злучае супрацоўніка і кампанію, стала менш жорсткай, больш гнуткай, чым раней? Цалкам магчыма, з улікам цяперашніх пераўтварэнняў у сферы працы, якія патрабуюць больш навыкаў і прафесійнай падрыхтоўкі. Такім чынам, выбітныя асобы атрымліваюць больш прызнання ў кампаніі. Усё ўпіраецца ў досвед і мэнэджмэнту. У кожным выпадку, пачуццё радасці і падзякі пры атрыманні заробку важнейшае за сам заробак для супрацоўніка.

Другое назіранне: работнікі пакалення Y марнуюць вялікую частку даходаў на жыллё (26%), адпачынак, забавы і хобі. 24% бюджэту ідзе на шопінг. Пры гэтым сямейныя выдаткі адносна невялікія (22%, нашмат менш, чым у старэйшага пакалення). Аднак, гэта кажа пра тое, што яны заводзяць сям'ю ў больш познім узросце.

У той жа час міленіялам больш уласціва рабіць назапашванні. Пакаленне Y выдаткоўвае на гэта 17% даходаў, што нашмат больш за сярэдні паказчык бэбі-бумераў. Усё таму, што сярод іх мацнейшая ўпэўненасць, што ім самім давядзецца забяспечыць сваю пенсію.

Трэцяе назіранне: міленіялам хацелася б, каб аплатныя сродкі былі больш сучаснымі і ўключалі ў сябе нетрадыцыйныя варыянты. Яны задаволеныя наўпроставым пералічэннем заробку на банкаўскі рахунак, але ў сваёй большасці мяркуюць, што працадаўцы маглі б праявіць больш вынаходлівасці. Міленіялы хочуць у найбліжэйшыя дзесяць гадоў распаўсюджвання лічбавага пералічэння заробкаў і аплаты выдаткаў, напрыклад, з дапамогай лічбавых платформаў (65%), мабільнага тэлефона (61%) ці нават крыптавалют (35% сярод Y).

У іх няма выразных пажаданняў аб частаце выплат: раз на тыдзень, на два тыдні ці на месяц. З дапамогай новых інструментаў аплата магла б быць наогул штодзённай. У кожным выпадку, яны лічаць, што заробак павінен быць вельмі гнуткім, мяняцца пры неабходнасці.

Пытанне бяспекі пералічэнняў і кошту валюты і назапашванняў не з'яўляецца для іх першарадным. Яны мяркуюць, што сучасныя аплатныя сродкі надаюць больш гарантый, чым традыцыйная банкаўская сістэма. Яны занадта прывыклі да новых тэхналогій, каб сумнявацца ў іх надзейнасці.

Выбар сучаснасці мае вялікае значэнне. Становіцца зразумела, чаму банкіры асцерагаюцца за будучыню сваёй прафесіі і класічнай валюты. Зразумела, чаму Facebook і Google імкнуцца стварыць уласныя фінансавыя схемы і банкі.

Чацвёртае назіранне: міленіялы зацікаўленыя ў фінансавых рэкамендацыях, але не ад банкаў, а, хутчэй, ад сваіх прадпрыемстваў. 45% міленіялаў мяркуюць, што іх кампанія магла б даць ім рэкамендацыі ў кіраванні фінансамі і накапленнямі. Гэты паказчык нашмат вышэйшы, чым у старэйшых пакаленняў, якія больш давяраюць банкам.

Нарэшце, дзве траціны міленіялаў лёгка згаджаюцца перадаць працадаўцу персанальныя звесткі ў адрозненне ад людзей старэйшага пакалення, якія ад гэтага адмаўляюцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках