27 красавiка 2024, Субота, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада Лукашэнкі дэградавала і стала сусветным пасмешышчам

48
Улада Лукашэнкі дэградавала і стала сусветным пасмешышчам

Усё адбываецца паводле прынцыпу «тры ў адным».

Хоць? Нават не тры ў адным, а дзесяць у адным. Цяпер шапікі «Табакерка» будуць не толькі тытунём гандляваць і рознай дробяззю, але і праязныя квіткі на транспарт прадаваць. Ужо прадаюць. А ў планах, ліквідацыя ў сталіцы ўсіх шапікаў «Мінсктрансу» ў продажы праязных білетаў, а замест гэтага - толькі «Табакеркі».

Улада і гаспадары тытунёвага бізнэсу ржуць і адкрыта здзекуюцца з народа. Пакуль народ подпісы збірае пра неабходнасць закрыцця гэтых табакерак, яны іх у нахабную клеплюць дзе хочуць і колькі хочуць. І не проста клеплюць, а ліквідуюць на іх шляху ўсё, што можна, каб замацаваць за імі месца.

І аслупоўваюць! Сотні, тысячы. Як прусакі лезуць гэтыя «Табакеркі» з усіх шчылін. І не спыніць іх петыцыямі і подпісамі. Гэта бізнэс групы асобаў у змове з уладамі. І кропка. Гэта грошы. Вялікія грошы. Забіраюць у народа і цягнуць сабе. Грошы на здароўе. А грошы для іх - усё. Вы іх просіце? А атрымаеце яшчэ пару сотняў у нагрузку! Гэта як прасіць пералічыць у Ярмошынай вынікі «выбараў».

Не за гарамі, калі ў «Табакерках» пачнуць прадаваць і спіртное на ўсякі густ. А там і пляшачкі з глогам падцягнуцца. Ну а што? Мы ж гэта толькі слёзна просім. Нам бы яшчэ на калені стаць і ручкі гаспадароў расцалаваць. Мы ж не дзейнічаем.

Так што назіраем і далей поўную дэградацыю з боку ўладаў у дачыненні да насельніцтва.

Трэба яшчэ ў гэтых шапіках квіткі спортлато прадаваць, стаўкі рабіць розныя, квіткі на чыгуначны і авіятранспарт прадаваць. Ну, каб у іх адразу ўсё ўжо было. Аж да пахавальных паслуг. Гэта «адно акно» называецца. Папаліў, выпіў, пагуляў у латарэю, стаўкі зрабіў, і набыў квіток у адзін канец. На могілкі.

Рэальна, не краіна, а нейкі лахатрон і цырк. Улада сама за чвэрць стагоддзя дэградавала і стала сусветным пасмешышчам, і народ за сабою цягне. Што ні дзень, то навіны - адна смяшней і дурней за іншую. Добра б проста навіна, дык усё гэта ў дзеянні ўвасабляецца.

То герб не так блішчыць, то нафту не за тры капейкі ім даюць, то ворагі навокал, і з імі трэба змагацца як з абас...нымі каровамі.

З дня ў дзень! І добра б гэта было ў казцы або дзесьці далёка. Дык гэта ўсё тут і наяву. З намі. Яны сабе рэзідэнцыі дзясяткамі, а нам кошты паслуг ЖКГ усё вышэй і вышэй. Яны сабе Майбахі, Теслы, летакі, а нам кошты паліва ўсё вышэй і вышэй. Яны сабе снег у двары ўкладваюць, каб на лыжах катацца ў такую цёплую зіму, а нам табакеркі пад нос, каб мы атруціліся.

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках