28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў патруляваць АРДЛА разам з іх прадстаўнікамі

11
Зяленскі прапанаваў патруляваць АРДЛА разам з іх прадстаўнікамі
ФОТО: TASS

Ініцыятыва была агучаная на канферэнцыі ў Мюнхене.

Украіна прапанавала патруляваць часова акупаваныя тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей супольна з прадстаўнікамі гэтых тэрыторый і чальцамі місіі АБСЕ ў якасці ўмовы для правядзення мясцовых выбараў на Данбасе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас Украінскага ланчу ў Мюнхене, паведамляе liga.net.

Прэзідэнт адзначыў, што для правядзення выбараў важна мець кантроль над мяжой і механізмы кантролю акупаванай тэрыторыі.

З ягоных слоў, разглядаецца магчымасць супольнага кантролю. «Там будуць украінцы, прадстаўнікі акупаваных тэрыторый і АБСЕ», - растлумачыў ён. Зяленскі не ўдакладніў, пра якіх менавіта прадстаўнікоў ідзе гаворка, але падкрэсліў, што Украіна пераконвае партнёраў у менскіх перамовах узгадніць такі варыянт. Ён таксама сказаў, што гэта пытанне абмяркоўвалася ў нармандскім фармаце.

Першапачаткова шэраг СМІ паведамілі, што Зяленскі пагадзіўся на супольнае з прадстаўнікамі АРДЛА патруляванне дзяржмяжы.

Пазней крыніца УП ва ўкраінскай дэлегацыі ў Мюнхене удакладніла, што «гаворка ідзе аб супольным патруляванні на акупаваных тэрыторыях украінскай паліцыі, АБСЕ і тэрытарыяльнай паліцыі». Што тычыцца мяжы, то Украіна разлічвае мець над ёй непасрэдны кантроль, сказаў суразмоўца выдання.

4 лютага назіральнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ зафіксавалі 14 тэнтаваных грузавікоў на трох непадкантрольных адцінках украінска-расейскай мяжы.

11 лютага Зяленскі заявіў, што адчувае, што Расея гатовая думаць над змяненнем менскіх пагадненняў, і спадзяецца на правядзенне выбараў ва ўсёй Украіне ўвосень гэтага года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках