28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі звышмагутны антыбіётык унікальнага дзеяння

7
Навукоўцы выявілі звышмагутны антыбіётык унікальнага дзеяння

Адкрыццё зробленае ў Канадзе.

Даследнікі з Канады, як піша Nature, вынайшлі новае рэчыва карбаміцын, якое можа стаць кампанентам новага пакалення антыбіётыкаў, паведамляе lenta.ua.

Новыя прэпараты гэтага класа патрэбныя праз рост пагрозы антыбіётыкарэзістэнтнасці. Штогод яе ахвярамі становяцца прыблізна 700 тысяч чалавек, але СААЗ мяркуе, што неўзабаве іх будуць мільёны. Карбаміцын разам з менш вядомым антыбіётыкам, камплестацінам, забіваюць бактэрыі з прычыны блакавання функцыяналу клетак у іх сценках. Гэты феномен навука назірае ўпершыню.

Бактэрыі маюць сценку вакол паверхні іх клетак, што забяспечвае іх форму і з'яўляецца крыніцай энэргіі. Антыбіётыкі, як пеніцылін, забіваюць бактэрыі шляхам прадухілення будаўніцтва гэтай сценкі.

Але новыя прэпараты робяць нешта супрацьлеглае. Яны не даюць сценкам руйнавацца. А калі гэты працэс заблакаваны, то клеткі аказваюцца пад замкам, яны не могуць пашырацца і расці, што выклікае іх смерць.

Тэсты на мышах паказалі, што гэтыя антыбіётыкі блакуюць інфекцыі, выкліканыя Staphylococcus aureus - групай рэзістэнтных да лекаў бактэрый, што выклікаюць сур'ёзныя інфекцыі, як сэпсіс і сіндром таксічнага шоку. Абодва антыбіётыкі належаць да групы глікапептыдаў, якія выпрацоўваюць глебавыя бактэрыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках