28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Тамбазаўцы» зладзілі акцыю ў цэнтры Менска

3
Фотафакт: «Тамбазаўцы» зладзілі акцыю ў цэнтры Менска

Людзі выйшлі на пікет з яскравымі лозунгамі.

Нядаўна СМІ пісалі пра тое, што раённы УКБ, які ўзяўся дарабіць працу за нядбайным забудоўнікам, выставіў людзям даплаты: за кожны квадратны метр трымальнікам жыллёвых аблігацый давядзецца аддаць яшчэ 703 рублі. Увогуле, бясконцая і сумная гісторыя «Тамбаза» прадаўжаецца. У адказ на гэтыя навіны і пасля сустрэчы з чыноўнікамі «тамбазаўцы» зладзілі пікет каля Менгарвыканкаму, піша onliner.by.

11 лютага дольнікі сустрэліся з прадстаўнікамі Менгарвыканкама, адміністрацыі і УКБ Савецкага раёна Менска, дзе людзям растлумачылі механізмы налічэння даплат што да другой чаргі жылога комплексу «Аркадыя». Сумы даплат атрымліваюцца не сімвалічнымі. Напрыклад, тым, хто будуе ў «Аркадыі» кватэру плошчай 70 кв. м, давядзецца даплаціць блізу $23 тысяч. Людзей, якія ўжо заплацілі поўны кошт сваіх кватэр цяпер асуджанаму Льву Хаюціну, гэта чакана знервавала, бо на страхоўку, што належыць ім паводле закона, разлічваць ужо не даводзіцца. Больш падрабязна пра пазіцыю дольнікаў тут.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках