28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які лятак мог перавозіць Зяленскага і Патрушава?

10
Які лятак мог перавозіць Зяленскага і Патрушава?

Журналісты правялі расследаванне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік Савета бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў маглі сустракацца ў Амане і ляцець адным і тым жа самалётам, сцвярджаюць следчыя праекта «Схемы».

Самалёт, пра які пішуць следчыя, цікавы тым, што перш прыляцеў з Масквы ў Аман - і пасля яго прызямлення там з'явіўся Патрушаў. Пасля ўвечары паляцеў у Кіеў - і адразу па прылёце Уладзімір Зяленскі на Банкавай у сваім офісе пачаў экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі Украіны з нагоды збітага ў Іране «Боінга» Міжнародных украінскіх авіяліній. Чартэр, які на першы погляд, належыць буйной міжнароднай кампаніі, але ў яе ёсць і расейскія карані, паведамляе currenttime.tv.

Самалёт Bombardier Global Express 6000 з бартавым нумарам 9H-VJN, які, на думку журналістаў «Схем», 8 студзеня вазіў спачатку Мікалая Патрушава, а потым, магчыма, і Уладзіміра Зяленскага ці каго-небудзь з ягонай адміністрацыі, няцяжка адшукаць у рэестрах зарэгістраваных бартоў. Ён належыць мальтыйскай кампаніі VISTAJET, а дакладней цэламу холдынгу, які толькі на Мальце зарэгістраваў больш за 20 кампаній з такімі назвамі. Ёсць яшчэ кампаніі ў Лондане, Ганконгу, ЗША і як мінімум адна даччыная фірма ў Расеі - гэта ТАА «Джэтсмартэр Рус» з офісам у Ніжнім Сусальным завулку ў Маскве.

Адпаведна з сайтам усёй гэтай авіяцыйнай імперыі, яна аперуе дзясяткамі бізнэс-джэтаў ва ўсім свеце, у тым ліку і самымі дарагімі прыватнымі самалётамі. Валодае гэтым холдынгам швайцарскі бізнэсовец Томас Флор.

Заснавальніку кампаніі, у мінулым мільярдэру, чый самалёт, імаверна, дастаўляў цягам аднаго дня і высокапастаўленага расейскага чыноўніка, і, як мяркуецца, прэзідэнта Украіны, Томасу Флору ні Расея, ні Украіна не чужыя - ён быў жанаты на Катарыне Флор, у дзявоцтве Катарыне Канечнай (Katharina Konecny). Яна працавала рэдактаркай аддзела ювелірных упрыгажэнняў расейскай версіі часопіса Vogue, а потым узначальвала адроджаны ювелірны дом Фабержэ з буцікамі ў Маскве і Кіеве. Іх дачка працавала брэнд-дырэктаркай у кампаніі бацькі Jet Global. Менавіта гэтай кампаніі належыць лятак, які ляцеў 8 студзеня з Расеі ў Аман, а потым з Амана ва Украіну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках