28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ДАІ затрымала п'янага кіроўцу на Audi, які вёз траіх дзяцей

28
У Менску ДАІ затрымала п'янага кіроўцу на Audi, які вёз траіх дзяцей

У аўто была і жонка кіроўцы.

У Менску інспектары затрымалі п'янага кіроўцу, які вёз сваіх малагадовых дзяцей, паведамілі tut.by у ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 14 лютага, блізу 23.15, паблізу дома № 15 па вуліцы Сапегі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі Audi, які ехаў з боку вуліцы Гурскага ў напрамку вуліцы Брыля. У салоне аўтамабіля знаходзіліся жонка кіроўцы і трое малагадовых дзяцей.

Фізічны стан мужчыны выклікаў падазрэнне ў інспектараў. Яго адвезлі на медыцынскі агляд, які паказаў, што ён сапраўды п'яны: 0,7 праміле алкаголю.

– Кіроўцу адхілілі ад кіравання, аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку. У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч. 1 арт. 18.16 КаАП Беларусі, – паінфармавалі ў ДАІ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках