«Гэты цырк ужо ўсім надакучыў»
3- 16.02.2020, 21:17
- 21,032
Берасцейцы дамагаюцца закрыцця акумулятарнага завода дзеля дзяцей.
Блізу сотні чалавек у Берасці чарговым разам выйшлі ў цэнтр горада для таго, каб выказаць сваю нязгоду ў сувязі са з'яўленнем акумулятарнага завода каля горада. Тут на плошчы Леніна прайшла акцыя па «кармленні галубоў», паведамляе racyja.com.
Перш за ўсё былі абмеркаваныя апошнія судовыя справы, - распавялі самі ўдзельнікі:
- Планаваўся суд - мяне вось гэта вельмі цікавіла – што да падтасоўкі дакументаў. Праўда, ён не адбыўся. Жанчына, якую павінны былі выслухаць, легла ў бальніцу.
- Тут мы не можам ніяк дабіцца праўды. У нас маленькія дзеці і мы за іх перажываем, таму што гэты «цырк» ужо ўсім надакучыў. Ёсць вельмі шмат фота, якія я бачыла, пра тое, якія дзеці нараджаюцца ад свінцу. Гэта не дай Бог! Таму мы хадзілі і будзем хадзіць, пакуль завод не закрыюць!
Пратэстоўцы плануюць чарговую акцыю роўна праз тыдзень - 23 лютага.