27 красавiка 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвастрэнне ў Сірыі: Турцыя цісне на Расею

3
Абвастрэнне ў Сірыі: Турцыя цісне на Расею
ФОТА: A. SAFARJALANI

Наступ войскаў Асада выклікаў чарговае пагаршэнне стасункаў паміж краінамі.

Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу на сустрэчы з расейскім калегам Cергея Лаўровым у Мюнхене заявіў РФ, што напады сірыйскага рэжыму ў паўночна-заходнім рэгіёне Сірыі Ідліб павінны быць спыненыя неадкладна.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters, пра гэта Чавушаглу сказаў журналістам у Нямеччыне пасля Мюнхенскай канферэнцыі пра бяспеку.

Турцыя і Расея спрабуюць знайсці палітычнае развязанне сірыйскага канфлікту, але падтрымліваюць варожыя бакі. Наступ сірыйскага ўрада ў Ідлібе выклікаў у іх стасунках сур'ёзнае напружанне.

"Мы сказалі (Расеі), што агрэсія ў Ідлібе павінна спыніцца, і цяпер неабходна дасягнуць устойлівага спынення агню", – заявіў Чавушаглу. Ён дадаў, што турэцкія і расейскія чыноўнікі абмяркуюць гэтае пытанне ў Маскве ў панядзелак.

Расея падтрымлівае ў канфлікце прэзідэнта Сірыі Башара Асада, у той час як Турцыя падтрымлівае сірыйскіх паўстанцаў, якія ўжо 9 гадоў ваююць, каб скінуць рэжым Асада.

Наступ рэжыму, што праходзіць пры падтрымцы РФ, мае важнае стратэгічнае дасягненне для Асада. Упершыню за шмат гадоў ён выцесніў паўстанцаў з важнай магістралі паміж Алепа і Дамаскам.

Нядаўна сілы Асада засяродзіліся ў раёне на паўночны захад ад ад Алепа, дзе яны спрабуюць адцясніць паўстанцаў ад горада. Расейскія ваенныя самалёты ў нядзелю нанеслі магутныя авіяўдары па гэтым раёне, бамбардуючы гарады, у тым ліку Анадан.

На сустрэчы са спікерам іранскага парламента Асад заявіў, што "сірыйскі народ поўны адвагі вызваліць усю сірыйскую зямлю ад тэрарызму".

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган раней заяўляў, што ягоныя вайскоўцы выцесняць сірыйскія войскі, калі тыя не пакінуць Ідліб да канца месяца. У суботу ён даў зразумець, што ягоныя войскі здольныя справіцца з сірыйцамі і раней

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках