20 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У школах Сімферопаля ўвялі сакрэтнае абмежаванне на ўжыванне вады

24
У школах Сімферопаля ўвялі сакрэтнае абмежаванне на ўжыванне вады

Таксама бацькоў просяць прыносіць ваду для кветак.

У школах Сімферопаля ўвялі сакрэтнае абмежаванне на выкарыстанне вады. Як паведамляе карэспандэнт «Крым.Реалий», афіцыйна аб абавязковых захадах эканоміі нідзе не паведамляецца, але ад класных кіраўнікоў бацькам у мэсэнджар прыходзяць паведамленні з патрабаваннем «забяспечыць дзяцей з сённяшняга дня вільготнымі сурвэткамі і вадкімі антысептыкамі, бо падача вады для мыцця рук у школах будзе абмежаваная».

Таксама ў некаторых школах бацькоў просяць прыносіць ваду для кветак.

Намесніца кіраўніка падкантрольнай Расеі адміністрацыі Сімферопаля Таццяна Сухіна ў каментарах расейскім СМІ зняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што ў мэтах эканоміі вады плануецца яе перакрываць і штрафаваць школы за высокія нормы спажывання вады.

З яе слоў, у школах толькі прайшлі класныя гадзіны на тэму беражлівага стаўлення да водных рэсурсаў.

Паводле інфармацыі карэспандэнта «Крым.Реалий», басейны для плавання і аўтамыйкі на гэты момант у Сімферопалі прадаўжаюць працаваць бесперабойна.

5 лютага кіраўнік падкантрольнага Маскве Дзяржкамітэта воднай гаспадаркі і меліярацыі Крыму Ігар Вайль паведаміў, што пітной вады ў Сімферопалі засталося максімум на 90-100 дзён.

Пазней расейскі кіраўнік урада Крыма Юрый Гацанюк сказаў, што вады дастаткова. Але пры гэтым заклікаў крымчукоў беражліва ставіцца «да такога каштоўнага для паўвострава рэсурсу».

Водазабеспячэнне Крыма

Украіна забяспечвала да 85% патрэбаў Крыму ў прэснай вадзе праз Паўночна-Крымскі канал, які злучае галоўнае рэчышча Дняпра з паўвостравам. Пасля анэксіі Крыма Расеяй у 2014 годзе, пастаўкі вады на паўвостраў спынілі.

Запасы вады ў Крыме папаўняюць з вадасховішчаў натуральнага сцёку і падземных крыніц. З заяваў эколагаў, рэгулярнае выкарыстанне вады з падземных крыніц прывяло да засалення глебы на паўвостраве. Улады Крыму рэгулярна заклікаюць жыхароў паўвострава эканоміць ваду.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках