27 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня «Амкадора»: Сітуацыя на дзяржпрадпрыемствах – «тушыце святло»

71
Экс-старшыня «Амкадора»: Сітуацыя на дзяржпрадпрыемствах – «тушыце святло»
ФОТА: BYMEDIA

Як Лукашэнка «запусціў» заводы.

Учора стала вядома, што заводы «Белшына» спыняюць працу згодна з зацверджаным планам вытворчасці на люты. Два заводы не будуць працаваць да 21 лютага, а яшчэ адзін – як мінімум да 1 сакавіка. Працоўных прымушаюць пісаць заявы на 2/3 і сядзець дома. Ёсць праблемы і ў іншых дзяржаўных прадпрыемстваў.

Былы кіраўнік прадпрыемства «Амкадор» Васіль Шлындзікаў пракаментаваў сайту Charter97.org сітуацыю ў беларускім дзяржсектары.

– Мы зарыентаваныя на экспарт у Расею, а ў іх ужо некалькі гадоў стагнацыя эканомікі. І ў нас, натуральна, таксама. Адсюль праблемы. Я ўжо не кажу пра іншыя рэчы. Да прыкладу – пра канкурэнцыю. У сваіх праблемах «Белшына» не самотная. Гэта агульная сур'ёзная праблема. Сітуацыя на дзяржпрадпрыемствах – «тушыце святло».

– Чаму пасля столькіх уплываў і пратэкцый з боку ўладаў падобныя прадпрыемствы стратныя?

– Яны вымушаныя прадаваць з нізкай рэнтабельнасцю сваю прадукцыю. Па-другое, аб'ёмы падаюць, а выдаткі застаюцца ранейшымі. Калі завод стаіць – усё роўна трэба несці выдаткі, хочаш ты ці не хочаш. Трэба ацяпляць памяшканні, чысціць іх, персанал утрымліваць і плаціць яму. А тое, што прамысловае прадпрыемства, асабліва гіганцкае, стратнае – гэта наша агульная бяда, звязаная з эканамічнай палітыкай у краіне. У нас усё застыла ў савецкіх часах. Любы крок да зменаў спыняецца. Таму падобныя наступствы неўнікнёныя.

– Як бы Вы ацанілі тое, што сёння беларускія прадпрыемствы ператварыліся ў цэнтры занятасці, дзе людзі не зарабляюць грошы, а адбываюць працагадзіны за капейкі?

– Гэта спадчына савецкай палітыкі. Інвестары не прыходзяць. Прыватызацыя не прыходзіць. Усё застыла і памірае паволі.

– З'явілася новая практыка з боку ўладаў – запрашэнне кітайскіх інвестараў для будаўніцтва прадпрыемстваў. Як бы Вы ацанілі кітайскі чыннік у беларускай прамысловасці?

– Спадзявацца на Кітай – гэта ілюзіі. Яны сюды не пойдуць. Яны ведаюць, якія ў нас законы і як дзяржава гэта рэгулюе. Кітайцы, у адрозненне ад нас, вельмі добра ўмеюць лічыць. Таму ўсё гэта пустое. Спадзявацца трэба не на кітайцаў, а на сябе. Не на замежны капітал, а каб свой пайшоў. Для гэтага трэба пераўтвараць усю гэтую старую прамысловасць: прыватызаваць, разбіваць на часткі і г.д. Павінна быць цэлая праграма. Для гэтага павінны быць дасведчаныя і падрыхтаваныя людзі ў міністэрстве. А там такіх няма. Іх трэба рыхтаваць за мяжой.

– Чаму крайнімі ва ўсіх праблемах беларускага дзяржсектара становяцца кіраўнікі прадпрыемстваў?

– А каго яшчэ рабіць крайнім? Вы самі ведаеце, хто наступны «крайні». У моцнага вінаваты слабы. Прасцей абвінаваціць гэтых кіраўнікоў, што тыя танна прадалі і дорага набылі. Адсюль праблемы. Ужо чвэрць стагоддзя мы чуем падобныя казкі.

– Чаму ўлады прадаўжаюць падтрымліваць ужо мёртвыя прадпрыемствы?

– Інакш паваляць натоўпы людзей на вуліцы. Самы просты спосаб, каб гэтага не было – падтрымліваць сістэму ў каматозным стане.

– Якую стратэгію для беларускага дзяржсектара прапанавалі б Вы? Некалькі практычных крокаў.

– Па-першае, пажадана буйным прадпрыемствам знайсці замежных інвестараў, але яны сюды не пойдуць. А каб прывабіць інвестараў, павінна быць іншая эканамічная палітыка і іншыя ўлады. Але і ў гэтым выпадку сур'ёзныя людзі павераць нам гадоў праз пяць. А пакуль існуе гэтая ўлада, ніхто сюды не будзе ўкладаць, акрамя «дэкаратыўнага» капіталу, якія будуюць гэтыя гандлёвыя цэнтры.

Па-другое, трэба прыватызаваць прадпрыемствы. Прынамсі – адкінуць ад іх усё лішняе, падзяліць на часткі і здаць. Датычна кожнага патрэбная будзе свая праграма, таму што ў кожнага свае асаблівасці. Нашы прадпрыемствы ўжо маральна і фізічна састарэлі. Некаторыя лягчэй будаваць нанова, чым мадэрнізаваць.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках