20 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адчынілася выстава мастака Алеся Марачкіна

1
У Менску адчынілася выстава мастака Алеся Марачкіна
АЛЕСЬ МАРАЧКІН
ФОТА: BELSAT.EU

Выстава прымеркаваная да 80-годдзя вядомага беларускага мастака.

Новыя працы мастака Алеся Марачкіна прысвечаныя значным падзеям апошніх гадоў, якія адбываліся падчас кіравання краінай Аляксандра Лукашэнкі, і адлюстроўваюць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі праз уласны крытычны погляд творцы, піша сайт тэлеканала «Белсат».

У Менску на асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» адчынілі выставу «Зацьменне» беларускага мастака Алеся Марачкіна. Назва выставы асацыюецца з апошнімі 25 гадамі існавання Беларусі ва ўмовах аўтарытарызму, а сама падзея прымеркаваная да 80-годдзя вядомага беларускага мастака, якое ён будзе адзначаць неўзабаве.

На адкрыццё выставы Алеся Мары (творчы псеўданім Марачкіна) прыйшлі сябры і калегі, праваабаронцы, грамадскія актывісты і проста прыхільнікі ягонай творчасці. Мерапрыемства адкрыў старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтра «Вясна» і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». Паглядзець творы Алеся Марачкіна можна па адрасе вуліца Ложынская, 16 цягам месяца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках