27 красавiка 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы распусцілі ў Польшчы рэкордную суму грошай

3
Украінцы распусцілі ў Польшчы рэкордную суму грошай
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Сума выдаткаваных сродкаў за 2019 год вырасла ўдвая.

У 2019 года ў Польшчы ўкраінцы выдаткавалі рэкордную суму грошай. Сума выдаткаваных сродкаў за год вырасла ўдвая, тады як пералічэнні ва Украіну амаль не выраслі. Пра гэта паведамляе аналітычны дэпартамент Міжнароднай кампаніі з аўтстафінгу Gremi personal са спасылкай на афіцыйныя звесткі Галоўнай статыстычнай ўправы Польшчы (GUS), паведамляе «Польскае радыё».

У 2019 годзе агульная сума выдаткаваных украінцамі сродкаў у Польшчы дасягнула 2,14 млрд даляраў, тады як у 2018 годзе яна складала толькі 1,05 млрд даляраў.

«Калі арыентавацца на афіцыйныя звесткі Нацыянальнага банка Украіны, то ўкраінцы пералічылі з Польшчы ва Украіну ў 2019 годзе - 3,8 млрд даляраў, а у 2018 годзе - 3,6 млрд даляраў. Гэта значыць, мы бачым імклівы рост удвая выдаткаў украінцаў менавіта на тэрыторыі Польшчы, тады як пералічэнні ва Украіну амаль не выраслі. Гэта негатыўная тэндэнцыя для эканомікі Украіны. Яна пакутуе не толькі ад браку працоўнай сілы, але і ад таго, што ўкраінцы ўсё больш абіраюць польскія тавары, а не павялічваюць пералічэнні грошай ва Украіну, дзе б яны выдаткоўваліся на набыццё тавараў украінскіх вытворцаў», - заявіў экспэрт у міжнародным працаўладкаванні і ўладальнік кампаніі з аўтстафінгу Gremi personal Яўген Кірычэнка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках