27 красавiка 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прапанавала Беларусі зніжаць прэміі што да коштаў нафты кожны год

11
Расея прапанавала Беларусі зніжаць прэміі што да коштаў нафты кожны год

Менск ужо праінфармаваны аб гэтым.

Расейскі бок прапанаваў Беларусі зніжаць прэміі што да коштаў па таўленай нафты прыкладна на $2 за тону кожны год, гэта значыць, прапарцыйна зніжэнню экспартнага падатку. Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак, паведамілі РБК у прэс-службе ўстановы.

«Прапанаваны падыход, які ўлічвае зніжэнне экспартнай мыты. <...> Гэта дасць магчымасць часткова кампенсаваць эфект ад змяншэння экспартнай мыты», - сказаў Новак, дадаўшы, што Менск ужо праінфармаваны пра гэта.

Страты Беларусі ад падатковага манеўру ў 2020 годзе Лукашэнка сёння ацаніў на $420-430 млн пры аб'ёмах пастаўкі расейскай нафты 24 млн т штогод.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках