27 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які «свежы» красовер беларусы могуць набыць танней за $ 10 тысячаў

9
Які «свежы» красовер беларусы могуць набыць танней за $ 10 тысячаў

Укласціся ў гэты кошт для аўто такога класу – вялікае мастацтва.

Красоверы ніколі не вылучаліся надта нізкімі коштамі на другасным рынку, піша abw.by. Нават цяпер з $ 10.000 на руках спадзявацца на 3–5-гадовы аўтамабіль не выпадае: добра, калі ягоны век не перасягне хоць бы за 10 гадоў. Але ці ёсць выбар з такімі ўмовамі?

У годным "знешнім і тэхнічным стане" выстаўлены на продаж Nissan Qashqai 2010 года. У свой час аўтамабіль быў прыгнаны з Еўропы. Заяўлены прабег – 238 тыс. км. Аўтамабіль абсталяваны 6-ступеністай "механікай" і 1,5-літровым турбадызелем: прадавец абяцае нізкі выдатак паліва.

ФОТА: ABW.BY

Да пераваг аўто прылічаная камплектацыя. Красовер парадуе двухзонавым клімат-кантролем, круіз-кантролем, датчыкамі дажджу і святла, парктронікам і магнітолай з Bluetooth. Сярод плюсаў аўто – пройдзены тэхагляд і адносна нядаўняя замена рамянёў і помпы. Стаць уладальнікам Qashqai можна за $ 9100.

А вось Nissan Juke 2011 года набыты ўжо ў Менску і з таго часу знаходзіўся ў адной сям'і. Ягоны прабег меншы – усяго 159 тыс. км. Прадавец падкрэслівае, што аўтамабіль ангельскай, а не японскай зборкі, галоўным плюсам паходжання з'яўляецца больш высокая каразійная ўстойлівасць.

ФОТА: ABW.BY

"Паколькі гэта першая новая машына ў сям'і, адносіны да яе адпаведныя. Першыя два месяцы пасля набыцця нават не здымалі завадскі цэлафан з сядзенняў. За ўвесь час машынка ні разу не падвяла", – пазначана ў аб'яве. Ацэнены Juke на $ 9500.

За $ 9150 можна стаць уладальнікам іншай мадэлі Nissan – менавіта ў гэтулькі ацэнены адносна "свежы" Terrano 2014 года з 2-літровым рухавіком і "аўтаматам". Terrano быў набыты ў Расеі ў 2016 годзе і з таго часу ездзіць па дарогах нашай краіны.

ФОТА: ABW.BY

Калі верыць прадаўцу, праблемаў з аўтамабілем няма: рухавік і АКПП адчуваюць сябе добра. Роўна як няма праблемаў і з кузавам, паколькі машына ў ДТЗ не ўдзельнічала. "Ахайная эксплуатацыя, ездзім 1-2 разы на тыдзень у краму", – паведамляецца ў аб'яве. Прабег аўто – 108 тыс. км.

Поўны аптымізму прадавец Mitsubishi ASX 2011 года з прабегам 170 тыс. км. Ён абяцае добры стан аўтамабіля, беспраблемны пуск у любы мароз і адсутнасць неабходнасці якіх-небудзь укладанняў.

ФОТА: ABW.BY

ASX абсталяваны "жвавым і эканамічным" 1,6-літровым рухавіком і "механікай". Сярод ягоных пераваг – сістэма антыўгону, два ключы, сэрвісная кніжка і нядаўна пройдзены ТА. Кошт аўто – $ 9999.

Амаль у тую ж суму ацэненая Mazda CX-7 з поўным прывадам, 2,3-літровым рухавіком і "аўтаматам". З моманту набыцця ў 2012 годзе аўтамабіль ні разу не мяняў уладальнікаў.

ФОТА: ABW.BY

Цяперашні стан аўто выдатны. У пацверджанне сваіх словаў прадавец гатовы прапанаваць поўную гісторыю аўто, якое ўвесь час "абслугоўвалася" ў афіцыйнага дылера. "Чысты, незацёрты салон. У аўтамабілі не палілі. Усё працуе. Родная фарба. Зборка японская" – вось яшчэ некалькі кароткіх характарыстык аўто. Для набыцця Mazda новаму ўладальніку спатрэбіцца $ 9900.

Зусім няшмат з моманту выпуску праехаў Geely Emgrand X7: за пяць гадоў прабег складае ўсяго 46 тыс. км. Аўтамабіль абсталяваны 2-літровым рухавіком і "механікай".

ФОТА: ABW.BY

Гісторыя машыны простая і немудрагелістая: была набытая ў афіцыйнага дылера і ўладальнікаў не мяняла. З дадатковых укладанняў прадаўцом адзначаная антыкаразійная апрацоўка. Кошт аўто – $ 9000.

А вось у BMW X3 2010 года прабег значна больш і складае 327 тыс. км. Паводле словаў прадаўца, машына знаходзіцца ў ягоным валоданні з 2013 года, а лікі на адометры тлумачацца вялікім прабегам па трасе.

ФОТА: ABW.BY

X3 абсталяваны 3-літровым рухавіком і "аўтаматам". Сярод опцый – скураны салон, панарамны дах і клімат-кантроль. Аўтамабіль ацэнены на $ 9500.

З 2014 года "ў адных руках" знаходзіцца Volkswagen Tiguan, які прыбыў у Беларусь з Грэцыі. Заяўлены прабег красовера з моманту выпуску ў 2010 годзе – 165 тыс. км.

ФОТА: ABW.BY

Уладальнік падкрэслівае наяўнасць поўнага прывада, рэгуляванне жорсткасці амартызатараў і функцыю аўтаматычнай дыяганальнай паркоўкі. Tiguan абсталяваны 2-літровым рухавіком і "робатам". Апошняга можна не баяцца: "7 перадачаў. Мокрае счапленне. Самы надзейны ў лінейцы". Для набыцця Tiguan давядзецца падрыхтаваць $ 9500.

Напрыканцы яшчэ адзін прадстаўнік VAG-групы Skoda Yeti 2011 года з 1,8-літровым TSI, 6-ступеністай "механікай" і падлучальным поўным прывадам. Прадавец адзначае чэшскую зборку і нядрэнную камплектацыю, куды ўваходзяць двухзонны клімат-кантроль, падагрэў лабавога шкла, люстэркаў і пярэдніх сядзенняў, мультыруль і яшчэ некалькі прыемных опцый.

ФОТА: ABW.BY

"Устойлівы на любой дарозе, нават у галалёд. Ланцужны матор. Замененыя расходнікі. Выдатны стан. ТА + дарожны падатак да лістапада 2021 года", – паведамляецца ў аб'яве. Кошт Yeti – $ 9200.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках