27 красавiка 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве значна вырасла колькасць вольных працоўных месцаў

1
У Літве значна вырасла колькасць вольных працоўных месцаў

Больш за ўсё вакансій – у прамысловасці.

У канцы мінулага года ў Літве было 17,3 тыс. свабодных працоўных месцаў для наёмных працаўнікоў – на 7,7%, або на 1,2 тыс., працоўных месцаў больш, чым у канцы 2018 года, паведамляе delfi.lt.

За квартал трохі вырасла колькасць свабодных працоўных месцаў у транспартных кампаніях і інфармацыйным сектары – іх было на 0,1 тыс. больш (у кожным з сектараў), чым у трэцім квартале 2019 года.

Больш за ўсё свабодных месцаў за квартал было ў прамысловасці – 4,4 тыс. (25,5% усіх вольных працоўных месцаў), у дзяржсектары і абароне, у абавязковым сацыяльным страхаванні – 2,5 тыс. (14,2%), у гандлі – 2 тыс. (11,5%).

У канцы 2019 года ўзровень свабодных працоўных месцаў у краіне складаў 1,3%, што на 0,1 адс. пункта менш, чым у трэцім квартале 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках