27 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў менскім метро ўжо найбліжэйшым часам

2
Што зменіцца ў менскім метро ўжо найбліжэйшым часам

Адкрыццё новай лініі запланавана на ліпень гэтага года.

Метрабудаўцы абяцаюць у канцы сакавіка злучыць рэйкі паміж дзейнай Аўтазаводскай і будаванай Зялёналужскай лініямі, піша naviny.by. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў УП «Мінскметрабуд».

Раней паведамлялася, што з 25 сакавіка да 1 красавіка не будуць працаваць станцыі «Фрунзенская», «Маладзёжная», «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка».

На такую вымушаную меру прынятая пастанова пайсці для таго, каб правесці неабходныя работы для злучэння названых вышэй ліній.

На гэты перыяд перавозкай зоймецца наземны транспарт. Для гэтага на лініі выйдуць дадатковыя аўтобусы.

Метрапалітэн закончыць работы для ўвядзення ў эксплуатацыю чатырох новых станцый трэцяй лініі метро. Адкрыццё станцый «Юбілейная плошча», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Кавальская Слабада» запланавана да Дня Незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках