27 красавiка 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МЗС Літвы: Зняцце санкцый з беларускага рэжыму было памылкай

8
Экс-кіраўнік МЗС Літвы: Зняцце санкцый з беларускага рэжыму было памылкай
АЎДРОНЮС АЖУБАЛІС

У Вільні ўсё яшчэ ёсць механізм, каб спыніць БелАЭС.

Літоўскі парламентарый, экс-кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас першага з'езду «Руху супраць Астравецкай АЭС» заявіў, што зняцце санкцый з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і Аляксандра Лукашэнкі ў 2016 годзе было памылкай, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Вільні.

«Астравецкая АЭС - гэта небяспечны праект у небяспечным месцы. Што рабіць? Літва цягам 8-10 гадоў мела на руках мноства козыраў. Сумным была пастанова 2016 года, калі ў тым ліку літоўскія палітыкі актыўна агітавалі за зняцце эканамічных санкцый з беларускага рэжыму. Тады Расея праз свае праблем не магла дастаткова фінансаваць гэты рэжым», - заявіў Ажубаліс.

Палітык дадаў, што ў Літвы ўсё яшчэ ёсць механізм, каб спыніць небяспечны праект.

«Трэба разумець, што заўсёды існуюць крайнія меры, калі хочаш, «астатні стрэл», які Літва яшчэ не выкарыстоўвала. Таму петыцыя, пад якой цяпер ідзе збор подпісаў, вельмі важная, яна грае на руку нашым палітыкам, перш за ўсё, прэзідэнту. Таму што толькі прэзідэнт у Радзе Еўропы можа сказаць на кожнае пытанне «не» і гэтае пытанне будзе спыненае. Гэта апошні сродак, які дзяржава можа выкарыстоўваць, калі бачыць, што яго нацыянальным інтарэсам пагражаюць. Літва выкарыстала гэты механізм у 2006 годзе, калі прэзідэнт Валдас Адамкус заблакаваў мандат на перамовы з Расеяй. Таму ўмовы перамоў былі змененыя. Таму і цяпер нельга казаць, што процідзейнічаць Астравецкай АЭС занадта позна. Мы ўсё яшчэ можам выкарыстоўваць механізмы, якія дагэтуль не былі задзейнічаныя», - дадаў Ажубаліс.

На з'ездзе быў зацверджаны тэкст петыцыі, адрасаванай Еўрапарламенту. Рух супраць Астравецкай АЭС вылучае пяць асноўных патрабаванняў:

• прыняць пастанову аб тым, што на беларускай атамнай электрастанцыі падчас будаўніцтва першага рэактара былі дапушчаныя сур'ёзныя парушэнні, галоўнае з якіх - выбар пляцоўкі. МАГАТЭ рэкамендуе не будаваць АЭС у радыусе 100 км ад буйных населеных пунктаў, тады як Астравецкая АЭС будуецца за 45 км ад Вільні і за 20 км ад літоўскай мяжы;

• заклікаць ядзерныя рэгулятары Беларусі не выдаваць ліцэнзію на эксплуатацыю АЭС у неналежным месцы. Калі ўлады Беларусі і Растатом усё ж надумаюць працягнуць будаўніцтва другога, трэцяга і чацвёртага рэактараў, ЕЗ павінен патрабаваць іх перамяшчэння, а таксама закрыцця або перамяшчэння першага рэактара.

• заклікаць Еўрапейскую камісію і Еўрапейскую Раду выказаць поўную салідарнасць з Літвой у тым, што Астравецкая АЭС пагражае нацыянальнай бяспецы і прыняць законы, якія забараняюць імпарт электраэнэргіі з гэтай станцыі. У Літве адпаведны закон быў прыняты ў 2017 годзе.

• заклікаць Еўрапейскую камісію, Раду Еўрапейскага Звязу, краіны ЕЗ і стратэгічных партнёраў ЕЗ разгледзець пытанне аб санкцыях супраць Расатама і іншых кампаній, якія адказваюць за будаўніцтва Астравецкай АЭС.

• паскорыць працэс сінхранізацыі электрасетак краін Балтыі з кантынентальнай Еўропай да 2025 года, каб знізіць залежнасць краін Балтыі ад расейскіх крыніц энэргіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках