27 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган: Турцыя папрасіла Patriot у ЗША

16
Эрдаган: Турцыя папрасіла Patriot у ЗША
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Таксама ён заявіў, што абмяркуе сітуацыю ў Сірыі з Трампам.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган пацвердзіў, што Турцыя перадавала ЗША запыт на пастаўку ЗРК Patriot, аднак Вашынгтон дагэтуль не адказаў.

Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu.

"ЗША не выказвалі гатоўнасць паставіць Турцыі зенітна-ракетныя комплексы. Анкара заявіла амерыканскаму боку, што гатовая набыць Patriot і ў ЗША. Дазвол у Кангрэса павінны атрымліваць не ў Анкары, а ў Вашынгтоне", - сказаў турэцкі лідар.

Эрдаган адзначыў, што ЗША абяцалі Анкары падтрымку ў пытанні сірыйскай правінцыі Ідліб. Гэтае пытанне было абмеркаванае з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас тэлефоннай размовы. Аднак на 26 лютага ніякай канкрэтнай дапамогі не нададзена, кажа Эрдаган.

Турэцкі лідар адзначыў, што яму, відавочна, давядзецца зноў абмеркаваць тэму Сірыі з Трампам.

Эрдаган таксама адзначыў, што "дата і месца сустрэчы што да Ідлібу ўзгодненыя - 5 сакавіка, хутчэй за ўсё, Стамбул".

"На гэты момант абмяркоўваецца фармат удзелу - з удзелам 2 ці 4 лідараў", - растлумачыў прэзідэнт.

Ён сказаў таксама, што Анкара патрабуе ад Масквы выканання ўсіх пунктаў сочынскіх пагадненняў што да Ідлібу. "Турцыя не адступіць ад сваёй пазіцыі", - падкрэсліў лідар дзяржавы.

26 лютага Эрдаган заявіў, што можа паспрабаваць кінуць выклік расейскаму кантролю над сірыйскай паветранай прасторай, адзначыўшы, што шукае спосабы нанесці ўдар па сірыйскіх урадавых сілаў з турэцкага неба.

Незразумела, ці будуць турэцкія F-16 абстрэльваць сірыйскія сілы з Турцыі. ЗША не адказалі на просьбу Турцыі аб размяшчэнні на мяжы сістэм супрацьракетнай абароны Patriot для падтрымкі патэнцыйных турэцкіх удараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках