27 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі палітолаг: БелАЭС - частка расейскай гібрыднай вайны

5
Літоўскі палітолаг: БелАЭС - частка расейскай гібрыднай вайны
МАРУС ЛАЎРЫНАВІЧУС

Навошта Беларусі праект коштам $10 мільярдаў, які не мае нічога агульнага з эканомікай?

Старшы аналітык Віленскага інстытута палітычнага аналізу Марус Лаўрынавічус выступіў падчас першага з'езду «Руху супраць Астравецкай АЭС». У сваім выступе аналітык назваў Астравецкую АЭС часткай расейскай гібрыднай вайны, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

«Калі праект коштам 10 млрд даляраў з'яўляецца ля межаў, і гэты аб'ект не мае нічога агульнага з эканомікай - гэта і ёсць гібрыдная вайна», - заявіў Лаўрынавічус.

Палітолаг нагадаў, што Астравец размяшчаецца за 40 км ад літоўскай сталіцы, і ў гэты праект укладваюцца вялікія сумы мафіёзных грошай. «Гэтыя грошы ўсё адно прыйдуць у Літву - праз агентаў уплыву. Не трэба ілюзій. Калі мы не спынім гэта будаўніцтва, гібрыдная вайна будзе тут», - дадаў Лаўрынавічус.

Палітолаг мяркуе, што яшчэ не позна паўплываць на ўлады Беларусі з тым, каб праект Астравецкай АЭС быў закрыты. Гэтаму спрыяе палітычная абстаноўка ў Еўропе - апошнія выбары ў Еўрапарламент паказалі рост падтрымкі зялёных партый. Марус Лаўрынавічус думае, што Літве неабходна наладжваць супрацоўніцтва з зялёнымі ў Еўрапарламенце. «Трэба згуртавацца і працаваць. Цяпер у нас ёсць больш дыпламатычных магчымасцяў для гэтага», - дадаў палітолаг.

У сярэдзіне лютага ў парламенце Літвы прайшоў першы з'езд «Руху супраць Астравецкай АЭС». Падчас з'езду ўдзельнікі зацвердзілі тэкст петыцыі Еўрапарламенту, збор подпісаў пад якой ідзе да 20 красавіка. У петыцыі - пяць патрабаванняў, сярод якіх - пытанне аб санкцыях супраць Расатама і іншых кампаній, якія адказваюць за будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках